Мікалай Сямёнавіч Васілеўскі

Мікалай Сямёнавіч Васілеўскі (10 снежня 1928, в. Макраны (цяпер частка в. Чырвоная Дубрава), Капыльскі раён Мінскай вобласці — 14 снежня 1989) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар (1989).

Мікалай Сямёнавіч Васілеўскі
Дата нараджэння 10 снежня 1928(1928-12-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1989(1989-12-14) (61 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1954). 3 1961 г. у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, з 1968 г. у Мінскім педагагічным інстытуце замежных моў, з 1978 г. у Мінскім педагагічным інстытуце.

Даследаваў праблемы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Аўтар прац «Прадуктыўныя тыпы дзеясловаў у сучаснай беларускай мове» (1970) і «Дзеяслоўнае словаўтварэнне: Адыменныя суфіксальныя лексемы» (1985).