Мікалай Сямёнавіч Патолічаў

Мікала́й Сямё́навіч Пато́лічаў (10 (23) верасня 1908, в. Золіна, цяпер Дзяржынскі раён Ніжагародскай вобласці — 1 снежня 1989, Масква[4]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1950-я гады быў першым сакратаром Камуністычнай партыі Беларусі.

Мікалай Сямёнавіч Патолічаў
руск.: Николай Семёнович Патоличев
Сцяг5-ы Міністр знешняга гандлю СССР
26 жніўня 1958 — 18 кастрычніка 1985
Кіраўнік урада Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў,
Аляксей Мікалаевіч Касыгін,
Мікалай Аляксандравіч Ціханаў, Мікалай Іванавіч Рыжкоў
Папярэднік Іван Рыгоравіч Кабаноў
Пераемнік Барыс Іванавіч Арыстаў
Сцяг12-ы Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі
5 ліпеня 1950 — 28 ліпеня 1956
Папярэднік Мікалай Іванавіч Гусараў
Пераемнік Кірыл Трафімавіч Мазураў
Сцяг Кандыдат у члены Прэзідыума
ЦК КПСС
16 кастрычніка 1952 — 5 сакавіка 1953
Сцяг Першы сакратар Растоўскага абкама ВКП(б)
16 жніўня 1947 — ліпень 1950
Папярэднік Пётр Ільіч Александрук
Пераемнік Пётр Мікітавіч Пастушэнка
Сцяг Першы сакратар Чалябінскага абкама ВКП(б)
4 студзеня 1942 — 21 сакавіка 1946
Папярэднік Рыгор Давыдавіч Сапрыкін
Пераемнік Аляксандр Андрыянавіч Белабародаў
Сцяг Першы сакратар Яраслаўскага абкама ВКП(б)
студзень 1939 — 28 снежня 1941
Папярэднік Аляксей Іванавіч Шахурын
Пераемнік Міхаіл Якаўлевіч Кануннікаў
Нараджэнне 10 (23) верасня 1908[1]
Смерць 1 снежня 1989(1989-12-01)[2] (81 год)
Месца пахавання
Бацька Сямён Міхайлавіч Патолічаў[d]
Партыя ВКП(б) — КПСС з 1928 года
Член у
Адукацыя
Бітвы
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 23 верасня (па новым стылі) 1908 года ў сям’і будучага ўдзельніка Грамадзянскай вайны Патолічава Сямёна Міхайлавіча. У 19211925 г.г. Мікалай працаваў сезонным працоўным, а ў 1926 годзе ўладкаваўся працоўным на завод імя Свярдлова ў Дзяржынску Ніжагародскай вобласці РСФСР. З 1926 да 1928 года вучыўся ў вучылішчы пры заводзе. З 1928 (калі ён уступіў у партыю) да 1932 гадоў на камсамольскай працы, стаў сакратаром заводскага камітэта камсамолу, а потым сакратаром Дзяржынскага райкама камсамолу. У 1937 годзе Мікалай Патолічаў скончыў Ваенную акадэмію хімічнай абароны ў Маскве і быў накіраваны на пасаду памочніка начальніка хімічнай службы 1 Маскоўскай пралетарскай дывізіі.

З 1938 года Патолічава перавялі на партыйную работу, ён стаў адказным арганізатарам аддзелу ЦК ВКП(б).

З 1939 да 1941 года быў першым сакратаром Яраслаўскага абкама і гаркама партыі, а з 1941 да 1946 года першым сакратаром Чалябінскага абкама і гаркама партыі. У сакавіку — маі 1946 года Патолічаў займаў пасаду загадчыка аддзелу ЦК ВКП(б). У 1946—1947 гадах — сакратар ЦК ВКП(б), член Аргбюро ЦК ВКП(б), начальнік Упраўлення па праверцы партыйных органаў ЦК ВКП(б) і адначасова намеснік кіраўніка Савету па справах калгасаў пры Савеце Міністраў СССР.

З мая да снежня 1947 года Патолічаў заняў пасаду сакратара ЦК КП(б) Украіны. З 1947 да 1950 года быў паніжаны да першага сакратара Растоўскага абкама партыі. З ліпеня 1950 да 1956 года[5] быў першым сакратаром Цэнтральнага камітэта КП(б) Беларусі. Прыняў удзел у аднаўленні эканомікі зруйнаванай пасля Другой Сусветнай вайны Беларусі[6]. Ад 12 чэрвеня 1953 да 25 чэрвеня 1953 года па прапанове Лаўрэнція берыі пасаду першага сакратара ЦК КПБ займаў Міхаіл Зімянін. З 1956 да 1958 займаў пасаду намесніка і першага намесніка міністра замежных спраў СССР. З 1958 да 1985 года быў міністрам знешняга гандлю СССР.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды і ганаровыя званні

правіць

Зноскі

  1. Nikolai Patolichev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. N.S. Patolitschew // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118739506 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. А. Данькоў КПБ Беларусі
  5. Вышэйшыя дзяржаўныя асобы Белай Русі (копія з web.archive.org)
  6. http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/region/new_3/ber/jyjal Архівавана 5 сакавіка 2016.