Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў

Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў (6 студзеня 1942, вёска Сушчаўская Слабодка, Чавускі раён) — беларускі мастак і педагог.

Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 студзеня 1942(1942-01-06) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, партрэт, тэматычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак Рэалізм
Вядомыя працы «Кветкі маёй Радзімы», «У купальскую ноч», «Дзяўчына з Чавусаў», «Чыстае азярцо», «Чавускае лета», серыя «Туманы», «Ядвіга», «Гронка вінаграду», «У гарах Сванеціі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасць

правіць

У 1962 г. закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута.

У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1965 г. Член БСМ з 1970 г. Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажаў. Галоўнае ў творчасці — паэтычнае спасціжэнне народнага жыцця. Рэальнай паэтыкай народных вобразаў вылучаецца работа «Кветкі маёй Радзімы». Рамантыкай дыхае палатно «У купальскую ноч». Мастак фарбамі здолеў перадаць цеплыню чалавечых адносін.

Чавуская прырода для мастака — музыка душы, крыніца натхнення. Сярод твораў: «Зімовы пейзаж», «Сям'я», «Дзяўчына з Чавусаў», «Чыстае азярцо», «Чавускае лета», серыя «Туманы», «Ядвіга», «Гронка вінаграду», «У гарах Сванеціі», «Дзяўчына з птушкамі» i інш.

З 1988 г. выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Загадчык кафедры «Рысунак, жывапіс і скульптура» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 289—290. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998. — С. 260.
  • Киреев Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 44.

Спасылкі

правіць