Мікалай Уладзіміравіч Кіслоў

Мікалай Уладзіміравіч Кіслоў (нар. 29 красавіка 1932, Беласток, Польшча) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і комплекснай механізацыі тарфяной вытворчасці, аэрамеханікі полідысперсных асяроддзяў, пнеўматранспарту сыпучых матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1984).

Мікалай Уладзіміравіч Кіслоў
Дата нараджэння 29 красавіка 1932(1932-04-29) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «Ветэран працы»
нагрудны знак «Вынаходнік СССР» Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тарфяныя машыны», 1954; аспірантура, 1957).

Працаваў у Інстытуце торфу АН БССР (1987—1990, дырэктар), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1954—1987 і з 1990, факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі, кафедра «Горныя машыны», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка прынцыпаў работы сістэм накіраванага перамяшчэння дысперсных матэрыялаў.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР» (1980); медаль СССР «Ветеран труда» (1987); нагрудныя знакі «Изобретатель СССР» (1981), «Выдатнік адукацыі» (2005).

Бібліяграфія правіць

  • Разработка принципов перемещения измельченного торфа воздушным потоком в торфяном производстве : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.15.05 / Кислов Николай Васильевич. — Минск, 1982.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кіслоў Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С.
  • Кислов Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 53.
  • Кислов Николай Владимирович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 49—50.