Мікалай Уладзіслаў Пшаздзецкі
(пам. 1683) кашталян новагародскі
Мікалай Уладзіслаў Пшаздзецкі (1620 — 11 кастрычніка 1683) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Маршалак Трыбунала ВКЛ ў 1683 годзе.
Мікалай Уладзіслаў Пшаздзецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Рох III» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Есьман | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Война-Ясянецкі | ||||||
Нараджэнне | 1620 | ||||||
Смерць | 11 кастрычніка 1683 | ||||||
Род | Пшаздзецкія | ||||||
Бацька | Пётр Павел Пшаздзецкі | ||||||
Жонка | Ганна Тынкгаўзен[d][1] | ||||||
Дзеці | Сюзана з Пшаздзецкіх[d][2] |
Біяграфія
правіцьЗ роду Пшаздзецкіх герба «Рох III», сын Пятра Паўла Пшаздзецкага.
Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.
Стольнік упіцкі ў 1658—1666 гадах, стольнік ашмянскі ў 1666—1667 гадах, харунжы ашмянскі ў 1667—1670 гадах. Падваявода віленскі ў 1668—1669 гадах. Маршалак ашмянскі з 1670 года. Кашталян новагародскі з 1677 года.
Пасол на соймы 1665—1676 гадоў, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1683 годзе.
Зноскі
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 512.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego: Województwo wileńskie 1690 r. / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1989. — С. 135. — ISBN 83-01-08170-8
Літаратура
правіць- Вяроўкін-Шэлюта У. Пшаздзецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 477. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.