Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч
Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч (21 жніўня 1951, Мінск, БССР) — беларускі палітычны дзеяч, лідар Беларускай патрыятычнай партыі з 1999 г. Вярхоўны атаман РГА «Беларускае казацтва», называе сябе «народным генералам».
Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык |
Бацька | Дзмітрый Дзянісавіч Улаховіч |
Жонка | Раіса Улаховіч |
Дзеці | Анега, Ілля |
ulahovich.by |
Біяграфія
правіцьМікалай Улаховіч нарадзіўся ў сям’і інжынера-будаўніка[1]. У 1969 г. скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1970 г. ўступіў у КПСС. Пасля вучобы трапіў на службу ў ваенна-будаўнічыя войскі. Служыў у Савецкай арміі, жыў у Крыме, у Калузе. Ганаровы будаўнік Байканура. У 1974 г. скончыў Сімферопальскае вышэйшае ваенна-палітычнае будаўнічае вучылішча па спецыяльнасці «паліталогія». У 1982 г. скончыў гістарычны факультэт Іваноўскі дзяржаўны ўніверсітэт , у 1992 г. скончыў Валгаградскі інжынерна-будаўнічы інстытут . З пачатку 1990-х палкоўнік у адстаўцы.
З 1992 па 1994 працаваў галоўным інжынерам жыллёва-камунальнага аддзела Мінскага трактарнага завода, у 1994—1995 — начальнікам галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1995 да 2002 гг. працаваў генеральным дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра ўліку і рэгістрацыі нерухомасці, потым — гендырэктарам навукова-вытворчага аб’яднання «Жылкамунтэхніка», старшынёй упраўлення ЖКГ Мінаблвыканкаму. У 1995 заснаваў РГА «Беларускае казацтва».
З 1996 па 2000 гг. М. Улаховіч за свае грошы нерэгулярна выдаваў газету «Личность», якая ў 1999 г. атрымала афіцыйнае папярэджанне за распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці[2].
У 2013—2014 гг. быў галоўным інжынерам СП «Прамэкс», у 2014—2015 вядучым інжынерам у Мінскім аблспажыўсаюзе. З 18 чэрвеня 2015 г. — намеснік старшыні праўлення Мінскага аблспажыўсаюза
Зноскі
- ↑ Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Адарья Гуштын. Кто такой Улахович и кто его «крышует»? . Белорусские новости (9 верасьня 2015).
- ↑ Мікалай Улаховіч у 1990-я выдаваў антысеміцкую газету ЦЫТАТЫ