Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч

Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч (10 кастрычніка 1934, в. Раздзялавічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 2001) — беларускі рэжысёр. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975).

Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1934(1934-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2001
Адукацыя
Прафесія рэжысёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1961). З 1964 года дырэктар Дома культуры ў Слоніме, адначасова рэжысёр, з 1967 года дырэктар народнага тэатра. З 1990 года дырэктар і галоўны рэжысёр Слонімскага драматычнага тэатра.

Пахаваны ў Свіслачы на радзіме ягонай жонкі.

Твочрасць правіць

Сярод пастановак: «Прымакі» Я. Купалы (1993), «Лекі ад кахання» (1992) і «Каханне з падманам» (1995) паводле п’ес У. Галубка «Пісаравы імяніны» і «Ветрагоны», «Хітрыкі бабы Ягі» А. Якімовіча.

Сям’я правіць

У шлюбе з Святланай Міхайлаўнай Варвашэвіч, актрысай Слонімскага народнага тэатра.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0