Мікалай Фёдаравіч Карчэўскі
Мікалай Фёдаравіч Карчэўскі (1824—1900) — беларускі інжынер-архітэктар.
Мікалай Фёдаравіч Карчэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1824 |
Дата смерці | 1900 |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Камянец-Падольскі, Віцебск |
Найважнейшыя пабудовы |
Растоўцаўскі тэатр (1870-я) Будынак Віцебскага акруговага суда |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьНарадзіўся ў 1824 годзе. Першапачатковую адукацыю атрымаў у класічнай гімназіі, а ў 1839 годзе паступіў ва Учылішча грамадзянскіх інжынераў галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін у Пецярбургу[1]. Скончыў курс у пераўтвораным з яго Будаўнічым вучылішчы ў 1844 годзе з чынам XII класа.
Прафесійная дзейнасць
правіцьПасля заканчэння вучобы выконваў абавязкі падольскага губернскага архітэктара ў Камянцы-Падольскім. У 1848 годзе яго зацвердзілі на гэтай пасадзе[1][2].
У 1859 годзе перавёўся на службу ў Разань, дзе складаўся на той самай пасадзе да 1862 года[1].
Потым сем гадоў знаходзіўся ў адстаўцы і займаўся прыватнай практыкай[1].
У 1869 годзе зноў паступіў на службу па Міністэрстве ўнутраных спраў з прызначэннем валынскім губернскім архітэктарам, а потым — губернскім інжынерам у Віцебску (з 1876), а з 1884 — у Разані[1].
Акрамя тэхнічнай дзейнасці на пералічаных пасадах, М. Карчэўскі складаўся ганаровым членам віцебскага губернскага апякунства дзіцячых прыютаў (1873-84)[1].
Творчасць
правіцьКарчэўскі выконваў творы ў формах бідэрмееру , неарэнесансу, неаракако і «цаглянага стылю ».
- у 1845-58 гадах у Падольскай губерні[1]:
- драўляны гарадскі, аб 4-х паставах, млын на р. Смотрычы
- яловы[3] вадаспуск на р. Бугу
- перабудова рабочага вадаспуска і рамонт млына ў г. Бары
- перабудова старажытных мураваных будынкаў для артылерыйскіх казармаў і службаў
- мураваны будынак казначэйства ў г. Гайсыне
- у Камянцы-Падольску
- уладкаванне двух галоў на вежах рымска-каталіцкай царквы
- перабудова будынка казённай палаты
- перабудова тэатра, які належаў прыказу грамадскага апекавання
- перабудова мураванага двухпавярховага будынка для арыштанцкай паўроты
- прыстасаванне дома для памяшкання будаўнічай і дарожнай камісіі
- у 1858 годзе выканаў праект губернскай бальніцы ў Камянцы-Падольскім (пабудавана пазней па праекце, дапрацаваным у 1862 годзе архітэктарам Эдмундам Міквіцам, у 1864—1887 гадах).
- драўляны мост цераз р. Сбруч у м. Гусяціне
- тры драўляных моста з гацямі цераз рукавы р. Буга ў г. Хмельніку
- цукровы завод графа Кушалёва-Безбародкі бліз Хмельніка
- драўляны мост падкоснай сістэмы, цераз р. Смотрыч
- перабудова старажытнага мураванага моста , так званага Турэцкага, бліз г. Хаціна
- перабудова старажытнага будынка пры класічнай гімназіі ў г. Камянцы-Падольску
- рэстаўрацыя старажытнай вежы (брама караля Баторыя ) з аркаю , там жа
- мураваная лесвіца ў 12 сажаняў вышыні, якая злучала новую частку горада з верхняй, старажытнай
- перабудова мураванага будынка пад паштовую кантору ў г. Ямпалі
- два мураваных арачных моста цераз рэкі Мурафу і Русаву ў Ямпальскім павеце
- аднаўленне пасля пажару будынка цукровага завода ў с. Маеўцы
- пераправа цераз р. Буг у г. Вінніцы для войскаў, якія вярталіся з Сілістрыі (1854)
- мураваны чатырохпавярховы турэмны замак са службамі і царквою на 600 чалавек у Камянцы-Падольску
- запасныя хлебныя магазіны для войскаў у павеце
- перабудова і аздабленне губернатарскага дома для імператара Аляксандра II (1856)
- мураваны двухпавярховы будынак для дваранскага дэпутацкага сходу ў Камянцы-Падольску
- у 1861-73 гадах у Разані[1]:
- удзельнічаў у пабудове тэатра
- рамонт будынка жандармскіх казармаў, арыштанцкага папраўчага аддзялення
- будынак турэмнага замка
- у 1873-85 гадах у Віцебску[1]:
- перабудова і пашырэнне былога будынка паліцэйскага аддзялення на Смаленскай рыначнай плошчы пад гарадскі тэатр (1870-я)
- перабудова будынка дзіцячых прытулкаў з уладкаваннем дамовай царквы
- прыстасаванне двухпавярховага драўлянага дома для грамадскай бібліятэкі (1883)
- мураваны трохпавярховы будынак класічнай гімназіі з паралельнымі класамі (1880)
- драўляны павільён у грамадскім садзе
- удзельнічаў у пабудове будынка акруговага суда
- бальніца (1884)
- правядзенне добраўпарадкавання Замкавай гары (1881)[4][5]
- у 1885-88 гадах[1]:
- царква ў с. Вакіне Зарайскага павета Разанскай губерні
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 144 (руск.)
- ↑ Тимофієнко В. Цивільні інженери — будівничі подільських міст і сіл у період капіталізму // Духовні витоки Поділля: Творці історії краю: Матеріали міжнародної науково-практичної конференції (9—11 вересня 1994, Кам'янець-Подільський). — Хмельницький: Поділля, 1994. — С. 351-352.
- ↑ мясцовая назва млынавых вадаспускаў
- ↑ Чарняўская Т. І. Архітэктура Віцебска: З гісторыі планіроўкі і забудовы горада. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 112 с.
- ↑ Гражданская архитектура Витебска и окрестностей . Витебская энциклопедия.
Літаратура
правіць- Карчэўскі Мікалай Фёдаравіч. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- Володимир Тимофієнко. Зодчі України кінця XVIII — початку XX століть: Біографічний довідник Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892
- КАРЧЕВСКИЙ Николай Федорович (руск.)
- Жители Каменца на старых фотографиях. Городская (Земская) больница