Мікалай Фёдаравіч Рассоха

Мікалай Фёдаравіч Рассоха (3 жніўня 1958, в. Слабада, Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Мікалай Фёдаравіч Рассоха
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 3 жніўня 1958(1958-08-03) (62 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Дзейнасць аграном, палітык

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 3 жніўня 1958 года ў в. Слабада Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Працаваў галоўным аграномам, кіраўніком саўгаса (КСУП) «Мазырская агароднінная фабрыка».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Асабістае жыццёПравіць

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

СпасылкіПравіць