Мікалай Крыштаф Халецкі

ваявода новагародскі
(Пасля перасылкі з Мікалай Халецкі)

Мікалай Халецкі (каля 1589 — 7 красавіка 1653) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі мечнік літоўскі (1615—1650), ваявода новагародскі (1650—1653); староста алькеніцкі, ляйпунскі і аліцкі.

Мікалай Халецкі
Мікалай Халецкі. Невядомы мастак, XVII ст.
Мікалай Халецкі. Невядомы мастак, XVII ст.
Герб «Халецкі»
Герб «Халецкі»
Ваявода новагародскі
1650 — 1653
Папярэднік Юрый Храптовіч
Пераемнік Пётр Казімір Вяжэвіч
Вялікі мечнік літоўскі
1615 — 1650
Папярэднік Ян Халецкі
Пераемнік Юрый Тызенгаўз
Нараджэнне каля 1589[1][2]
Смерць 7 красавіка 1653(1653-04-07)[2][3]
Месца пахавання
Род Халецкія[d]
Бацька Дзмітрый Халецкі[5]
Маці Рэгіна з Дыбоўскіх[d][5]
Жонка Марыя Элеанора Штыбіхен[d][4]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[4]
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, палітык
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Сужэнцы Марыя Элеанора са Стыбіхенаў і Мікалай Крыштаф Халецкія. Невядомы мастак, каля 1646 г. Літоўскі мастацкі музей.

З шляхецкага роду Халецкіх, сын Дзмітрыя, падскарбія вялікага літоўскага, і Рэгіны з Дыбоўскіх.

Пачаўшы сваё навучанне ў Віленскай акадэміі, працягнуў яго дванаццацігадовым падарожжам па-за мяжой. Вучыўся ў Лёвене (Галандыя) і парыжскай Сарбоне, дзе атрымаў «вянок мудрасці» («Laurea Corona Sapientiae») і званне «Vertex Liberalium Artium» за дасягненне дасканаласці ў вольных навуках. Там жа, у сталіцы Францыі, апублікаваў у 1606 годзе свой першы твор — панегірык у гонар Яна Замойскага.

Каралеўскі дваранін. 18 разоў абіраўся паслом на соймы.

Падчас польска-шведскай вайны 1617—1618 гг. выставіў уласную харугву. Пры штурме Парнава прабіўся да яго муроў і першым узарваў петарду[6]. Браў удзел у вайна з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў. У Алькеніках трымаў кузню і пушкарню, якія забяспечвалі зброяй войска Вялікага Княства Літоўскага[7].

Асноўныя творы правіць

Аўтар шэрагу твораў, у тым ліку:

  • Alegorie (1618);
  • Binarius Chalecianus sive duo manipuli liliorum (1642).

Зноскі

  1. Krzysztof Chalecki // Early Modern Letters Online Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія СмоліяКиїв: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1060. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
  3. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 38.
  4. а б в Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія СмоліяКиїв: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1061. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
  5. а б Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія СмоліяКиїв: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1057. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
  6. Г. Галенчанка. Развіццё шляхецкай дэмакратыі ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ—XVIII ст. Архівавана 26 лістапада 2011. // «Герольд Litherland» № 3—4 (7—8). С. 87—102.
  7. Oskar Halecki. Mikołaj Krzysztof Chalecki // Polski Słownik Biograficzny. T. III. — Kraków, 1937. S. 251—252.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць