Мікалай Цімафеевіч Архіпец

Мікала́й Цімафе́евіч Архі́пец (1922, в. Каменны Барок Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці1996) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловага будаўніцтва БССР (1968—1979), намеснік старшыні Дзяржаўнага забеспячэння СССР (1979—1988).

Мікалай Цімафеевіч Архіпец
Сцяг Міністр прамысловага будаўніцтва БССР
1969 — 1979
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Іван Жыжаль
Пераемнік Іван Мазаляка
Нараджэнне 14 верасня 1922(1922-09-14)
Смерць 1996
Месца пахавання
Партыя
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «Ветэран працы»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1956 па 1961 год — кіраўнік Аршанскага будаўнічага трэста.

З 1964 па 1968 год — кіраўнік будтрэста № 16 «Нафтастрой», які адбудоўваў горад Наваполацк.

З 1969 па 1979 год узначальваў Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР, адкуль быў пераведзены на працу ў Маскву на пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага забеспячэння СССР.

Заслужаны будаўнік БССР, Ганаровы грамадзянін Наваполацка (1986). Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені і дзесяццю медалямі.

Бібліяграфія

правіць

Аўтар кнігі ўспамінаў «Время надежд и огорчений».

Ушанаванне памяці

правіць

У гонар М. Ц. Архіпца на 40-годдзе горада Наваполацка была ўсталяваная памятная дошка.

Літаратура

правіць
  • Долготович, Б. Д.. Почетные граждане Белорусских городов. — Минск, Беларусь, 2008. — С. 85.

Спасылкі

правіць