Мікалай Ягоравіч Чакмасаў
мінскі губернскі інжынер
Мікалай Ягоравіч Чакмасаў (1840 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1]. Брат Канстанціна Чакмасава.
Мікалай Ягоравіч Чакмасаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1840 |
Дата смерці | не раней за 1892 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьНарадзіўся ў 1840 годзе[1].
У 1853 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Выпушчаны ў 1861 годзе, скончыўшы курс з правам на чын калежскага сакратара[1].
Прафесійная дзейнасць
правіцьБыў прызначаны ў сімбірскую будаўнічую і дарожную камісію. З нагоды пераўтварэння ў 1865 годзе будаўнічай частцы быў пакінуты па-за штатам. Паступіўшы праз два гады зноў на службу, М. Чакмасаў займаў паслядоўна пасады: малодшага інжынера гродзенскага будаўнічага аддзялення (1867), пензенскага губернскага архітэктара (1869), мінскага губернскага інжынера (1871), а з 1886 года працаваў пры Тэхнічна-будаўнічым камітэце[1].
Праекты
правіць- План мясцовасці і выбар пляцоўкі пад будаўніцтва Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Варацэвічах Пінскага павета (1864).
- Праект іканастаса і каштарыса на перабудову капліцы-пахавальні Ажэшкаў ў маёнтку Закозель Кобрынскага павета ў праваслаўную царкву (31 мая 1867) — не рэалізаваны.
- Праект і каштарыс на перабудову касцёла ў праваслаўную царкву ў мястэчку Гарадзец Кобрынскага павета (15 лютага 1869) — у цяперашні час перабудаваны ў школу[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 372
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 80-81