Мікалай Янавіч Азараў

Мікалай Янавіч Азараў (17 снежня 1947, Калуга, Калужская вобласць, РСФСР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Украіны (2010—2014). Лідар Партыі рэгіёнаў Украіны. Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны некалькіх скліканняў.

Мікалай Янавіч Азараў
укр.: Микола Янович Азаров
Сцяг 15-ы прэм’ер-міністр Украіны
11 сакавіка 2010 — 28 студзеня 2014
Прэзідэнт Віктар Фёдаравіч Януковіч
Папярэднік Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Сцяг 17-ы першы віцэ-прэм’ер-міністр Украіны, 9-ы міністр фінансаў Украіны
4 жніўня 2006 — 18 снежня 2007
Папярэднік Станіслаў Тэлісфаравіч Сташэўскі
Віктар Міхайлавіч Пінзенік
Пераемнік Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў
Віктар Міхайлавіч Пінзенік
Сцяг в. а. прэм’ер-міністра Украіны
5 студзеня 2005 — 24 студзеня 2005
Прэзідэнт Леанід Данілавіч Кучма
Віктар Андрэевіч Юшчанка
Папярэднік Віктар Фёдаравіч Януковіч
Пераемнік Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Сцяг в. а. прэм’ер-міністра Украіны
7 снежня 2004 — 28 снежня 2004
Прэзідэнт Леанід Данілавіч Кучма
Папярэднік Віктар Фёдаравіч Януковіч
Пераемнік Віктар Фёдаравіч Януковіч
Сцяг 14-ы Першы віцэ-прэм’ер-міністр Украіны, 7-ы Міністр фінансаў Украіны
26 лістапада 2002 — 4 лютага 2005
Папярэднік Алег Віктаравіч Дубец
Ігар Алегавіч Юшко
Пераемнік Анатоль Кірылавіч Кінах
Віктар Міхайлавіч Пінзенік
Нараджэнне 17 снежня 1947(1947-12-17)[1] (76 гадоў)
Жонка Людміла Азарава
Дзеці сын Аляксей
Нацыянальнасць рускі
Партыя Партыя рэгіёнаў
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт НАНУ
Дзейнасць палітыка[2] і геалогія[2]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн «За заслугі» І ступені Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Ордэн Пашаны Ордэн Дружбы
Афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Рыу-Бранку
Заслужаны эканаміст Украіны
Заслужаны эканаміст Украіны
Сайт azarov.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 17 снежня 1947 года ў Калузе.

Скончыў школу № 5 у Калузе са срэбным медалём. У 1971 годзе скончыў геалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1984 годзе пераехаў у Данецк, дзе да 1995 года — намеснік, дырэктар Украінскага дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута горнай геалогіі, геамеханікі і маркшэйдарскай справы. Прафесар кафедры геалогіі Данецкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У красавіку 1994 года абраны народным дэпутатам Украіны II склікання ад Пятроўскай выбарчай акругі Данецка. У 1995—1997 гадах быў кіраўніком Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях бюджэту.

Займаў пасаду першага віцэ-прэм’ера і міністра фінансаў Украіны (двойчы — у 2002—2005 і ў 2006—2007, абодва разы ва ўрадзе Віктара Януковіча), быў кіраўніком дзяржаўнай падатковай адміністрацыі Украіны ў 1996—2002 гадах.

Паслядоўны прыхільнік стварэння Адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй, Казахстанам і Беларуссю[3]

11 сакавіка 2010 года абраны Прэм’ер-міністрам Украіны.

23 красавіка 2010 года на чарговым з’ездзе аднагалосна абраны кіраўніком Партыі рэгіёнаў[4].

28 студзеня 2014 года падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра «з мэтай стварыць дадатковыя магчымасці для грамадска-палітычнага кампрамісу, дзеля мірнага ўрэгулявання канфлікту» ва Украіне[5].

Зноскі