Мікалай Ян Нарушэвіч
Мікалай Ян Нарушэвіч (? — 16 красавіка 1575) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі падскарбі літоўскі (з 1566).
Мікалай Ян Нарушэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mikołaj Jan Naruszewicz | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Астафій Валовіч | ||||||
Пераемнік | Лаўрын Война | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 16 красавіка 1575 | ||||||
Род | Нарушэвічы | ||||||
Бацька | Павел Нарушэвіч | ||||||
Жонка | Барбара з Кунцэвічаў[d] | ||||||
Дзеці | Мікалай Нарушэвіч, Ян Нарушэвіч, Крыштаф Нарушэвіч і Андрэй Нарушэвіч[d] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Паўла Нарушэвіча.
З 1544 вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Служыў Жыгімонту II Аўгусту. Староста ваўкавыскі ў 1556, пасля маркаўскі і мядзельскі, каралеўскі сакратар з 1558, адначасова з 1562 вялікі пісар літоўскі.
Адзін з ініцыятараў валочнай памеры ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1554—1555 праводзіў яе ў Берасцейскім старостве, да 1560 — у прыдняпроўскіх валасцях (Гомель, Магілёў, Мсціслаў, Орша, Свіслач, Мазыр, Бабруйск, Крычаў). У 1566 прызначаны падскарбіем земскім літоўскім. Належаў да магнацкай апазіцыі Люблінскай уніі 1569, выступаў за права ВКЛ мець свае законы і склікаць асобныя соймы пры агульным з Польшчай абранні караля і вырашэнні пытанняў абароны і знешняй палітыкі на сумесных соймах.
Пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста выступаў за кандыдатуру царэвіча Фёдара Іванавіча на сталец Рэчы Паспалітай, падпісаў элекцыю Генрыка Валезы.
Зямельныя ўладанні
правіцьВалодаў Хомскам і Жаберам у Пінскім павеце, маёнткамі ў Троцкім павеце і Жамойці. «Попіс войска літоўскага 1567 года» сведчыць пра тое, што Мікалай Нарушэвіч выстаўляў 100 вершнікаў з сваіх майнткаў:
«Подскарби земский великого князства Литовского. Месяца ноябра 16 дня. Пан Миколай Нарушович, подскарби земский великого князства Литовского, писар господарьский, державца Марковский, Мядельский, Ушпольский и Пенянский, ставил почту з ыменей своих с повинности коней сорок, а на ласку короля его милости коней шестьдесят. Всих коней сто збройно пнцри, прил., тар., др.; при том почте пан подскарби ставил драбов пеших сорок з ручницами а з рогатинами»[1].
Зноскі
- ↑ Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. — Петроград, 1915. — С.452-453.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Нарушэвічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 349. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.