Мікалай Яўсеевіч Саўчанка
Мікалай Яўсеевіч Саўчанка (7 лістапада 1922, вёска Красны Дварэц, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 12 чэрвеня 2001) — беларускі уролаг, доктар медыцынскіх навук, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, акадэмік НАНБ, прафесар.
Мікалай Яўсеевіч Саўчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 2001 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 7 лістапада 1922 года ў сям'і селяніна. Скончыў сярэднюю школу (1938), лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1948). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў галоўным урачом Гарадзенскага скурна-венерычнага дыспансера, 1948—1950. Служыў у Савецкай Арміі, 1950—1951. Вучыўся ў ад'юнктуры кафедры уралогіі Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі, 1951—1954, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (1954). Працаваў старшым ардынатарам, памочнікам начальніка уралагічнай клінікі акадэміі, 1954—1958; дацэнтам кафедры уралогіі БелДІУУ, 1958—1965 г., рэктарам БелДІУУ, 1960—1966. У 1965 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і ў 1966 годзе зацверджаны ў званні прафесара. Міністр аховы здароўя БССР (1966—1986), загадчык кафедры уралогіі МДМІ (1987—1991).
За 20 гадоў працы на пасадзе міністра аховы здароўя рэспубліка выйшла на перадавыя пазіцыі ў СССР па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, падрыхтоўцы і укамплектаванню медыцынскімі кадрамі, паказчыках здароўя насельніцтва і дзейнасці лячэбна-прафілактычных устаноў. Належнае развіццё атрымала медыцынская навука — адкрыты шэраг новых навукова-даследчых інстытутаў.
Член-карэспандэнт АНБ (1969), акадэмік НАН БССР (1972). З 1991 г. працаваў прафесарам 2-й кафедры хірургічных хвароб МДМІ. Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: прыроджаныя заганы развіцця ніжніх мачавых шляхоў, палавых органаў (патагенез, класіфікацыя эпідэ-і гіпаспадый, уніфікацыя схем лячэння, рэканструктыўныя органзахавальныя аперацыі), прыроджаныя анамаліі нырак, лячэнне нейрагенных разладаў мачавыпускання, лячэнне хранічнай нырачнай недастатковасці, перасадка нырак(руск.) бел. (зрабіў першую ў Беларусі перасадку ныркі), праблемы лячэння анкалагічных захворванняў і інш.
Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, шэрагу даведнікаў і вучэбных дапаможнікаў, шматлікіх вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў. Падрыхтаваў 6 дактароў і 19 кандыдатаў медыцынскіх навук.
Выбіраўся дэпутатам 7—10 скліканняў Вярхоўнага Савета БССР.
Узнагароджаны 7 ордэнамі (4 баявыя), медалямі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Памёр 12 чэрвеня 2001 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
У гонар Саўчанкі названа 4-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 199. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 647.
СпасылкіПравіць
- Академик САВЧЕНКО Николай Евсеевич(руск.) // Национальная академия наук Беларуси
- История кафедры(руск.) // Белорусский государственный медицинский университет