Мікалай I (Папа Рымскі)
Мікалай I (лац.: Nicolaus PP. I); 800, Рым — 13 лістапада 867, Рым) — Папа Рымскі з 24 красавіка 858 па 13 лістапада 867 года. Стваральнік папацэзарызму, самы значны пантыфік эпохі Каралінгаў. Каталіцкая гістарыяграфія ўшанавала Мікалая найменнем Вялікі і ўнесла яго ў спіс святых. Быў сваяком Льва IV і адразу ж пасля абрання на папскі трон вырашыў праводзіць «незалежную палітыку», якая ў Рыме заваёўвала ўсё большую папулярнасць.
Мікалай I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бенедыкт III, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Адрыян II, Папа Рымскі | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
мерк. 820[1] |
||||||
Смерць |
13 лістапада 867[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
![]() |
Ягоны пантыфікат увайшоў у гісторыю як перыяд, калі ўпершыню была паслядоўна сфармулявана ідэалогія папскай тэакратыі. На думку Мікалая I, Папа Рымскі павінен валодаць усёй паўнатой улады ў Касцёле, з’яўляцца яго адзіным кіраўніком. Не менш моцна Мікалай падкрэсліваў вяршэнства папскай улады над уладай свецкіх васпанаў у пытаннях веры і маралі[2]. Увесь пантыфікат Мікалая I быў бесперапынным ланцугом намаганняў і барацьбы, накіраваных на тое, каб гэтыя прынцыпы ажыццявіць на практыцы.
Зноскі
- ↑ а б autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
- ↑ Durant, Will. The Age of Faith. New York: Simon and Schuster. 1972. Chapter XXI: Christianity in Conflict 529—1085. p. 517—551
Спасылкі
правіць- Мікалай I. Catholic Encyclopedia