Мікалай V (Папа Рымскі)
Мікалай V (лац.: Nicolaus PP. V, свецкае імя: Тамаза Парэнтучэлі, італ.: Tommaso Parentucelli; 15 лістапада 1397 — 24 сакавіка 1455) — Папа Рымскі з 6 сакавіка 1447 года па 24 сакавіка 1455 г. Мікалай V увайшоў у гісторыю як «першы Папа-гуманіст»), які ўмацаваў за Рымам права называцца сталіцай хрысціянства.
Мікалай V | ||
---|---|---|
![]() | ||
![]() | ||
|
||
6 сакавіка 1447 — 24 сакавіка 1455 | ||
Каранацыя | 19 сакавіка 1447 | |
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Яўген IV | |
Пераемнік | Калікст III | |
Адукацыя | ||
Месца працы | ||
Нараджэнне |
мерк. 15 лістапада 1397[1][2] |
|
Смерць |
24 сакавіка 1455[1] (57 гадоў) ці 24 красавіка 1455[2] (57 гадоў) |
|
Пахаванне | ||
Прыняцце свяшчэннага сану | 1422 | |
Кардынал з | 1446 | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Тамаза Парэнтучэлі — будучы Пантыфік Мікалай V — вывучаў грэчаскую мову ў Фларэнцыі і калекцыянаваў манускрыпты, засвоіў рэнесансную культуру і ўспрыняў гуманістычны спосаб думак. У 1444 годзе стаў біскупам Балоньі. На Ферара-Фларэнтыйскім саборы ён праводзіў дыскусіі з прадстаўнікамі Армянскай Царквы, коптамі, якавітамі з мэтай пераадолець дактрынальныя адрозненні з Каталіцкім Касцёлам. У цэлым, ён быў удалым перамоўшчыкам і касцёльным дыпламатам.
Пасля таго, як у 1447 г. Мікалай V быў абраны Папам, ён абвясціў 1450 год юбілейным. З гэтай нагоды ў Рым з’ехалася каля 100 тысяч пілігрымаў. Базылікі не закрываліся нават на ноч і пастаянна былі напоўненыя пілігрымамі. Кананізацыя Бернардзіна Сіенскага стала першай у гісторыі Касцёла, якая адбылася падчас юбілейнага года.
Папа не лічыў мастацтва пустым, на яго думку, яно таксама сведчыла пра Божую хвалу. Мікалай V не адрозніваўся ні сквапнасцю, ні непатызмам, чым асабліва выдзяляўся сярод многіх Пантыфікаў гэтага перыяду. У прыватнасці, ён лічыў, што для непісьменных простых людзей, якім цяжка было зразумець усю глыбіню хрысціянскага веравучэння, было неабходна прадэманстраваць веліч Касцёла, стварыць вобраз, які б умацоўваў іх асабістую веру. На яго думку, калі аўтарытэт Касцёла як Божага Валадарства на зямлі знаходзіў адлюстраванне ў велічных будынках і ўзнёслых помніках, што неслі на сабе адбітак прыгажосці самога Творцы, гэта спрыяла ўмацаванню веры і яе перадачы з пакалення ў пакаленне. Менавіта Мікалай V сфармуляваў ідэі наконт архітэктурнага выгляду Рыма, якія пасля рэалізавалі яго наступнікі.
На пачатку пантыфікату Мікалая V праблема схізмы была яшчэ не вырашана канчаткова: існаваў антыпапа Фелікс V, які працягваў пагражаць Рыму. Менавіта Мікалай V канчаткова пераадолеў падзел і аднавіў мір у Папскай дзяржаве, а таксама прымірыўся з рымскай арыстакратыя.
У 1452 і 1455 гадах ён выдаў булы, якія адкрывалі магчымасць для партугальскіх каланізатараў на спрэчных тэрыторыях Афрыкі ператвараць людзей у нявольнікаў. Гэтыя дакументы ў той час спрыялі далейшаму гандлю людзьмі[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000. Праверана 11 лютага 2015.
- ↑ 2,0 2,1 BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
- ↑ catholic.by