Мікалас Сляжавічус
Мікалас Сляжавічус (літ.: Mykolas Sleževičius, 21 лютага 1882, в. Драмблей, Ковенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Расяйнейскі раён, Літва) — 11 лістапада 1939, Каўнас, Літва) — літоўскі палітык, тройчы прэм'ер-міністр Літвы ў 1918—1919, 1919 і 1926 гадах.
Мікалас Сляжавічус | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аўгусцінас Вальдзямарас | ||||||
Пераемнік | Пранас Давідайціс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пранас Давідайціс | ||||||
Пераемнік | Эрнястас Галванаўскас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ляонас Бістрас | ||||||
Пераемнік | Аўгусцінас Вальдзямарас | ||||||
Нараджэнне |
21 лютага 1882[1][2] |
||||||
Смерць |
11 лістапада 1939[1] (57 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў гімназію ў Мітаве ў 1901 годзе і юрыдычны факультэт Наварасійскага ўніверсітэта ў Адэсе ў 1907 годзе. Вярнуўшыся на радзіму, далучыўся да Літоўскай дэмакратычнай партыі, якая бараніла інтарэсы дробнага сялянства, супрацоўнічаў у газетах «Lietuvos ūkininkas» і «Lietuvos Žinios». Пасля пачатку Першай сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Варонеж, дзе ў 1917 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі правага крыла партыі стварыў Літоўскую сацыялістычную сялянска-дэмакратычную партыю, быў намеснікам старшыні Вярхоўнага савета Літвы ў Расіі. У 1918 годзе арыштаваны, неўзабаве вызвалены і выехаў на радзіму, дзе 26 снежня 1918 года пасля падзення першага ўрада краіны на чале з Аўгусцінасам Вальдзямарасам узначаліў новы кабінет (да 12 сакавіка 1919), а з 12 красавіка па 7 кастрычніка 1919 года зноў займала гэта пасаду. Хоць Сляжавічус адхіліў прапановы ўзмацніць сваю ўладу, якія зыходзілі з ваенных колаў, ён распачаў крокі па наборы добраахвотнікаў у нацыянальныя ўзброеныя сілы (паколькі апалчэння было недастаткова для барацьбы з польскімі нацыяналістычнымі фарміраваннямі), а таксама спробу зямельнай рэформы. Падчас польска-літоўскай вайны ў 1920 годзе Сляжавічус заняў пасаду старшыні Камітэта абароны.
У 1922 годзе Сляжавічус быў абраны ў Сойм ад Сялянскага народнага саюза — ляудзінінкаў. 15 ліпеня 1926 года ён ізноў узначаліў урад краіны, які быў зрынуты 17 снежня таго ж года падчас перавароту, які прывёў да ўлады Антанаса Смятону. Пасля гэтага заставаўся адным з кіраўнікоў апазіцыі рэжыму.
Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119503328 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Mykolas Sleževičius // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119503328 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Слежавічус Мікалай // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 6.