Мікалогія

раздзел біялогіі, навука пра грыбы
Раздзел батанікі

Мікалогія


Аб'екты даследавання

Расліны · Водарасці
Грыбы і інш…

Раздзелы батанікі

Альгалогія · Анатомія раслін · Брыялогія · Геабатаніка · Геаграфія раслін · Дэндралогія · Дыяспаралогія · Карпалогія · Ліхеналогія · Мікагеаграфія · Мікалогія · Марфалогія раслін · Палеабатаніка · Паліналогія · Сістэматыка раслін · Фізіялогія раслін · Фітапаталогія · Фларыстыка · Экалогія раслін · Этнабатаніка

Знакамітыя батанікі

Тэафраст
Жазеф Пітон дэ Турнефор
Карл Ліней
Адольф Генрых Густаў Энглер
Армен Лявонавіч Тахтаджан
іншыя…

Гісторыя

Гісторыя батанікі
Знакамітыя кнігі па батаніцы
Батанічная ілюстрацыя

Мікалогія (ад стар.-грэч.: μύκης — грыб) — раздзел біялогіі, навука, якая вывучае грыбы. Вывучае марфалагічныя, біялагічныя, фізіялагаічныя, біяхімічныя, экалагічныя асаблівасці грыбоў, іх геаграфію, сістэматыку, філагенію, значэнне ў жыцці чалавека.

Мікалогія

Мікалогія можа быць агульнай, воднай, глебавай, фітапаталагічнайй, медыцынскай, ветэрынарнай, тэхнічнай і інш.

Цесна звязана з фітапаталогіяй, ліхеналогіяй, мікрабіялогіяй. Мае важнае значэнне для медыцыны, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічнай, харчовай прамысловасці і інш.

ГісторыяПравіць

Да сярэдзіны 19 стагоддзя характэрны апісанне і спробы класіфікацыі грыбоў, пераважна макраскапічных (Н. А. Вейнман  (руск.), К. Клузіус  (руск.), Х. Персан  (руск.), Э. М. Фрыс і інш.). У другой палове XIX стагоддзя, з пачаткам вывучэння патагенных грыбоў, мікалогія вылучылася ў самастойную навуку (А. дэ Бары, М. С. Варонін, О. Брэфельд  (руск.), Л. Р. Цюлан  (руск.), Ш. Цюлан  (руск.) і інш.). З канца XIX стагоддзя развіваюцца фізіялогія і біяхімія грыбоў, эксперыментальныя метады даследаванняў (А. А. Ячэўскі  (руск.), Г. А. Клебс  (руск.), Л. І. Курсанаў  (руск.), М. А. Навумаў  (руск.), В. Г. Траншэль  (руск.) і інш.).

Выбітныя навукоўцыПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 352. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).