Мікалоюс Акялайціс
Мікалоюс Акяла́йціс, або Мікалай Акялевіч (літ.: Mikalojus Akelaitis; 6 снежня 1829, в. Чуадзярышкіс , Капсукскі раён, Літва — 27 верасня 1887) — літоўскі грамадскі дзеяч, асветнік, пісьменнік.
Мікалоюс Акялайціс | |
---|---|
літ.: Mikalojus Akelaitis польск.: Mikołaj Akielewicz | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Vytautas[1] |
Дата нараджэння | 5 снежня 1829[2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 27 верасня 1887[2] (57 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, пісьменнік, паэт, перакладчык |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПазнаёміўшыся ў 1850-х гг. з В. Дуніным-Марцінкевічам, В. Каратынскім, У. Сыракомлем, А. Кіркорам, распрацаваў у 1859 годзе план выдання кніг для беларусаў і літоўцаў на іх родных мовах. Выдаў літоўскі лемантар, граматыку і дыдактычную аповесць «Квестар» (усе 1860), у 1861 зрабіў літоўскую перапрацоўку беларускай «Гутаркі старога дзеда», напісаў рэцэнзію на 2 часткі «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча, выдаў у беларускім перакладзе Дуніна-Марцінкевіча (апублікаваны ў кнізе «Пачынальнікі», 1977). У час паўстання 1863—1864 гадоў пам. камісара паўстанцкага Часовага ўрада ў Аўгустоўскім ваяводстве. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе і памёр.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Mikalojus Akelaitis // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 4 ліпеня 2023.
Літаратура
правіць- Мальдзіс А. І. Акялайціс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалоюс Акялайціс