Мікашэвіцкі канал

Мікашэ́віцкі канал[1][2] — суднаходны канал ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.

Мікашэвіцкі канал
Характарыстыка
Даўжыня 7 км
Максімальная глыбіня 1,6 м
Вадацёк
Уваход
 · Месцазнаходжанне рачны порт Мікашэвічы
 · Каардынаты 52°12′06″ пн. ш. 27°23′28″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 · Каардынаты 52°09′28″ пн. ш. 27°20′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць

Даўжыня канала складае 7 км. Найбольшая глыбіня 1,6[3] м, шырыня — 30[3] м. Канал пабудаваны ў 1974—1978 гадах, рэканструяваны ў 1979—1980. Пракладзены па забалочанай левабярэжнай пойме ракі Прыпяць. Злучае Прыпяць з рачным портам Мікашэвічы і выкарыстоўваецца ў мэтах вывазу прадукцыі з Мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт».

Зноскі

  1. БелЭн 2000.
  2. Сустракаецца назва Гранітны
  3. а б Сайт РУЭБП «Днепрабугводшлях»

Літаратура правіць

Спасылкі правіць