Мікашэвічы (станцыя)
Мікашэ́вічы (трансліт.: Mikaševičy, руск.: Микашевичи)[1] — станцыя Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана ў горадзе Мікашэвічы; на лініі Калінкаівчы — Лунінец, паміж п.п. Браніслаў і ст. Сітніца.
Станцыя | |
Мікашэвічы | |
---|---|
Беларуская чыгунка | |
Аддзяленне чыг. | Баранавіцкае аддзяленне |
Гісторыя
правіцьСтанцыя была пабудавана ў XIX стагоддзі на Палескай чыгуначнай лініі. У першай палове XX стагоддзя станцыя была польскай памежнай на мяжы з Савецкім Саюзам. Станцыя мела пасажырскі рух Брэст — Мікашэвічы з прамымі вагонамі з Варшавы, Вільні. З савецкага боку Жыткавічы былі памежнай станцыяй. Прымежны пасажырскі рух праводзіўся, за выключэннем першых гадоў пасля ўключэння Заходняй Беларусі ў склад Польшчы. У напрамку СССР цягнікі з Мікашэвічаў рухаліся да Гомеля.
Зімой 1947 года ў будынку вакзала Якуб Колас прымаў выбаршчыкаў як кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР ад Мікашэвіцкай выбарчай акругі, аб чым сведчыць шыльда на вакзале сёння.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Мікашэвічы (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь