Мікаэль Крон-Дэлі
Мікаэль Крон-Дэлі (дацк.: Michael Krohn-Dehli; нар. 6 чэрвеня 1983, Капенгаген, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Даніі. Акрамя паўабароны мог згуляць і на пазіцыі вінгера.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 чэрвеня 1983[1][2][…] (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кар’ера
правіцьРаннія гады
правіцьМікаэль Крон-Дэлі пачаў сваю футбольную кар’еру ў моладзевым клубе «Русэнгёй», ён таксама выступаў за моладзевыя склады клубаў «Відоўрэ» і «Брондбю». У 2002 годзе Крон-Дэлі адправіўся ў футбольную акадэмію нідэрландскага «Аякса» з Амстэрдама. У 2004 годзе Мікаэль быў аддадзены ў арэнду ў клуб «РКК Валвейк». У яго складзе дацкі паўабаронца правёў 48 матчаў і забіў 2 мячы.
«Аякс»
правіцьУ 2006 годзе Крон-Дэлі вярнуўся ў «Аякс». У камандзе Мікаэль дэбютаваў 17 верасня ў матчы супраць «Роды», які скончыўся перамогай «Аяксу» з лікам 2:0[3]. У чэмпіянаце Нідэрландаў сезону 2006—2007 гадоў Крон-Дэлі выйшаў яшчэ ў двух матчах, 3 снежня супраць «Вілем II» выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне матчу, які скончыўся пераканаўчай перамогай «Аяксу» 6:0, а таксама 17 снежня ў матчы супраць «Эксельсіёра», выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне, «Аякса» тады перамог з лікам 3:1.
«Спарта»
правіцьДругую палову сезону Мікаэль правёў у арэндзе ў ратэрдамскім клубе «Спарта». За «Спарту» Крон-Дэлі дэбютаваў 4 лютага 2007 года выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Роды», які скончыўся з лікам 2:2. Усяго за «Спарту» Мікаэль адыграў 12 матчаў, а таксама забіў мяч у матчы 17 сакавіка 2007 года супраць «АДО Дэн Гааг», Крон-Дэлі вызначыўся на 77-й хвіліне, а яго клуб перамог з лікам 4:2.
«Брондбю»
правіцьПасля вяртання ў «Аякс» Крон-Дэлі згуляў усяго адзін матч у чэмпіянаце Нідэрландаў сезона 2007—2008 гадоў. 29 жніўня 2008 года Мікаэль падпісаў кантракт з дацкім «Брондбю»[4]. Дэбют Крон-Дэлі за «Брондбю» адбыўся 31 жніўня ў матчы чэмпіянату Даніі супраць «Капенгагена», які скончыўся перамогай «Брондбю» 1:0. Свой першы гол за «Брондбю» Мікаэль забіў 18 верасня 2008 года ў матчы Кубка УЕФА супраць нарвежскага «Русенбарга», але гэта не дапамагло клуба пазбегнуць паражэнні з лікам 2:1.
«Сельта»
правіць21 жніўня 2012 года было абвешчана, што Крон-Дэлі далучыцца да «Сельты» пасля сканчэння медыцынскага абследавання[5].
Міжнародныя выступы
правіцьУ нацыянальнай зборнай Даніі Крон-Дэлі дэбютаваў 11 кастрычніка 2006 года ў матчы кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2008 года супраць зборнай Ліхтэнштэйна, які скончыўся перамогай датчанаў з лікам 4:0. Далей ён не гуляў за зборную яшчэ 2 гады, пакуль не заняў месца левага нападніка замест траўмаванага Марціна Ёргенсена восенню 2008 года. На Чэмпіянаце Еўропы 2012 года стаў аўтарам першага гола зборнай Даніі, дзякуючы якому ігракі дацкай зборнай атрымалі першую з 1967 года перамогу над зборнай Нідэрландаў.
Дасягненні
правіць«Аякс»:
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2006
«Севілья»:
- Пераможца Лігі Еўропы: 2016
Крыніцы
правіць- ↑ Michael Krohn-Dehli // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michael Krohn-Dehli // FBref
- ↑ Roda JC — Ajax 0:2(недаступная спасылка). Voetbal International.
- ↑ Ajax transfereert Krohn-Dehli. AFC Ajax.
- ↑ Krohn-Dehli completes Spanish medical. bold.dk
Спасылкі
правіць- Профіль на афіцыйным сайце «Брондбю»
- Профіль на сайце National Football Teams