Міка Ньютан

украінская спявачка і актрыса

Аксана Стэфанаўна Грыцай (укр.: Окса́на Стефа́нівна Грица́й, больш вядомая як Міка Ньютан; нар. 5 сакавіка 1986, Бурштын, Івана-Франкоўская вобласць, Украінская ССР) — украінская спявачка і актрыса.

Міка Ньютан
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 5 сакавіка 1986(1986-03-05) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, акцёрка
Інструменты вакал[d]
Жанры папулярная музыка[d] і поп-рок
web.archive.org/web/2014…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
На канцэрце ў Кам’янскэ.

Нарадзіцца 5 сакавіка 1986 года ў Бурштыне Івана-Франкоўскай вобласці. Мае старэйшую сястру.

У дзяцінстве была актыўнай, у 9 гадоў пачала выступаць на сцэне; аднойчы ў школе з класам сарвала канцэрт. Скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, паралельна займалася вакалам. З 11 гадоў займаецца каратэ.

У 2001 годзе пераехала з Бурштына ў Кіеў і паступіла ў Кіеўскі дзяржаўны каледжа эстраднага і цыркавога мастацтваў на аддзяленне эстраднага вакалу. Цяпер жыве ў ЗША, выпускае песні на англійскай і ўкраінскай мовах.

У снежні 2018 года выйшла замуж за Крыса Сааведра ў ЗША[1].

Кар’ера правіць

У 2002 годзе атрымала перамогу на фестывалі «Чарнаморскія гульні» ў Скадоўску. Там жа пазнаёмілася з прадзюсарам Юрыем Фалесай і ў тым жа годзе падпісала з ім кантракт. Менавіта Юрый Фалеса прыдумаў Аксане яе сцэнічны псеўданім: Міка — ад Міка Джагера («Rolling Stones»), Міка Бокса («Uriah Heep»), а Ньютан — ад англійскага словазлучэння «new tone» (бел.: новы тон). Ён жа пераканаў спявачку не выкарыстоўваць ўкраінскую мову ў сцэнічнай дзейнасці.

Першыя рускамоўныя хіты спявачкі — «Убежать» і «Аномалия». Відэакліп на песню «Убежать» украінскія тэлекампаніі адмовіліся пускаць у ратацыю па прычынах яго эратычнага зместу. Гэта прывяло да здымкі кліпа на песню «Аномалия». Другі кліп прынёс спявачцы першы ўздых славы. Наступныя кліпы на песні «Лунопарк» (2005) і «В плену» (2007) здымалі ў Расійскай Федэрацыі, у Маскве.

У красавіку 2008 года стварыла грамадскую арганізацыю «За МИР».

Еўрабачанне 2011 правіць

У 2011 годзе спявачка з песняй «Angel» атрымала перамогу ва ўкраінскім нацыянальным адборы на конкурс песні Еўрабачанне 2011.

Зрэшты, па афіцыйных выніках СМС-галасавання яна атрымала 29064 галасоў з 1996 тэлефонаў. Таксама адбылася значная накрутка галасоў за Міку Ньютан і ў інтэрнэт-галасаванні. Нацыянальная тэлерадыёкампанія Украіны прызначыла паўторнае галасаванне, якое павінна было адбыцца 3 сакавіка. Але праз адмову іншых удзельнікаў на Еўрабачанне паехала Міка Ньютан. 5 сакавіка спявачка і яе прадзюсар Цімафей Нагорны атрымалі благаславенне на ўдзел у конкурсе ад настаяцеля УПЦ МП мітрапаліт Уладзіміра (Сабадана).

12 мая, у другім паўфінале, Міка выступала на конкурсе шостай і атрымала месца ў фінале, які адбыўся 14 мая.. У фінале «Еўрабачання 2011» Міка, набрала 159 балаў, заняла 4 месца, нягледзячы на ўсе негатыўныя прагнозы букмекераў.

Пасля Еўрабачання паехала ў Каліфорнія, планавала жыць у ЗША да 2013 года, «JK-music group» прапанавала ёй і яе прадзюсару Цімафею Нагорнаму супрацоўніцтва і прасоўванне спявачкі на Захадзе. З Мікай працуе Музыка Рэндзі Джэксан[2].

Фільмаграфія правіць

  • 2006 — «Жыццё знянацку» (Расія, роля другога плана)
  • 2007 — «Грошы для дачкі» (Украіна-Расія, галоўная роля)

Саўндтрэкі правіць

  • «Ад 180 і вышэй» («Аномалия»)
  • «Жыццё знянацку» («Аномалия», «Цунами», «Лунопарк», «Теплая река», «Факт»)
  • «Кадеты» («В плену», «Белые лошади», «Лунопарк», «Факт», «Таешь», «Аномалия»)
  • «Я лячу» («Выше, чем любовь», «Арлекино», «Пожарные», «Плачедо доминго»)
  • «Курсанты» («Лунопарк», «Факт»)

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

  • Кольорові сни
  • Аномалия (2005)
  • Тёплая река (2006)
  • Эксклюзив (2008)
  • Выше, чем любовь (2010)

Радыёсінглы правіць

  • 2005 «Убежать»
  • 2005 «Аномалия»
  • 2006 «Тёплая река»
  • 2006 «I’m Sorry»
  • 2007 «Белые лошади»
  • 2007 «Moscow Calling» (feat. W.H.I.T.E)
  • 2008 «Сдавайся мне»
  • 2009 «Выше, чем любовь»
  • 2009 «Шерше ля фам»
  • 2011 «Angel»
  • 2012 «Don’t Dumb Me Down»
  • 2013 «Magnets»

Кліпы правіць

Год Назва
2005 Убежать
Аномалия
Лунопарк
2006 I’m Sorry
Тёплая река
2007 В плену
Белые лошади
2008 Moscow Calling
Сдавайся мне
2011 Ангел
Angel (англійская версія)
2012 Don’t Dumb Me Down
2013 Не відпускай
Magnets
Come Out and Play

Цікавыя факты правіць

  • Міка Ньютан магла стаць партнёрам ўкраінскай знакамітасці Патапа, але канчатковы выбар быў зроблены на карысць Насці Каменскіх. На памяць аб супрацоўніцтве засталася песня «В плену», запісаная з Патапам для альбома «Тёплая река».

Зноскі

Спасылкі правіць