Міклаш Такач (1906, Сомбатхей, Венгрыя — 1967, Сомбатхей, Венгрыя) — венгерскі лесавод і сацыял-дэмакратычны палітык.

Міклаш Такач
Дата нараджэння 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 1967
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Род дзейнасці палітычны актывіст, ляснік

Пачатак дзейнасці правіць

М. Такач вучыўся ў Акадэміі лясной гаспадаркі ў Дзьёры і пасля яе заканчэння працаваў на пасадзе ляснога інспектара спачатку ў Чэпрэзі, а затым у іншых венгерскіх гарадах.

У перыяд міжваеннага дваццацігоддзя ён апублікаваў шэраг артыкулаў і нарысаў па лясной гаспадарцы і пчалярства ў венгерскіх і нямецкіх перыядычных выданнях.

У 1945 годзе, калі ўрад Ферэнца Салашы размясціў свой штаб ля К'ёзега, М. Такачу атрымалася выратаваць жыцці многіх яўрэяў і ваеннапалонных.

Палітычная дзейнасць правіць

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны М. Такач стаў членам Венгерскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Ён прымаў удзел у распрацоўцы аграрнай рэформы ў Венгрыі.

У 1948 годзе з-за прыхільнасці дэмакратыі і вяршэнства закона М. Такача разам з Аннай Кетлі) быў выключаны з Сацыял-дэмакратычнай партыі. Партыя пад ціскам кіраўніцтва Венгрыі павінна была пайсці на саюз з камуністамі. Таму стаяла задача выключыць з партыі М. Такача і іншых правых сацыял-дэмакратаў.

У 1950-я ён быў некалькі разоў арыштаваны і закатаваны ва Упраўленні дзяржаўнай бяспекі Венгрыі.

Удзел у Венгерскім паўстанні правіць

Падчас Венгерскага паўстання М. Такач прыняў удзел у рэарганізацыі незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі, за якую ён быў арыштаваны пасля падзення паўстання[1][2].

Такач памёр у 1967 годзе ў горадзе яго нараджэння.

Зноскі

  1. Fodor András hálózati életműkiadás, 1977.
  2. Érdekességek Vas megyei településekről, 2010

Літаратура правіць

  • Népszava
  • Kőszeg és Vidéke