Мікола Ільяшэвіч
Мікола Ільяшэвіч (Ілляшэвіч) (1903, Пружаны — 2 верасня 1934, Вільня) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік.
Мікола Ільяшэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1934 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Біяграфія Правіць
У час Першай сусветнай вайны, з 1915 года разам з сям’ёю быў у бежанстве ў глыб Расіі. Па вяртанні з бежанства сям’я асела ў Вільні. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (скончыў у 1923), дзе пазнаёміўся з В. Жук-Грышкевічам. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1928). Выдаў на чэшскай мове дысертацыю «Беларусь (Белая Русь), як сваеасаблівая цэльнасць з антрапагеаграфічнага пункту гледжання. (З увагай да гісторыі і этнаграфіі)». Падчас вучобы быў старшынём Беларускага культурнага таварыства імя Францішка Скарыны. Арганізаваў выставу беларускіх выданняў у Славянскай бібліятэцы ў Празе[1].
Пасля вяртання ў Вільню выкладаў прапедэўтыку філасофіі ў Віленскай беларускай гімназіі, таксама выкладаў у Праваслаўнай духоўнай семінарыі. Рэдагаваў часопіс «Саха». Памёр ад сухотаў.
Навуковая дзейнасць Правіць
Аўтар даследавання «Расійская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваннем Кацярыны II і Паўла I», падручніка «Кароткі нарыс псіхалогіі», артыкула «Паходжанне, старадаўнія весткі і антрапалагічныя адзнакі беларусаў» (выданы ў «Студэнцкай думцы»).
У значнай ступені, пад уплывам М. Ільяшэвіча і яго малодшага брата, паэта Хведара Ільяшэвіча, развіваўся беларускі рух у Пружанах, куды браты амаль штолета наведваліся і забяспечвалі літаратурай тамашніх беларускіх актывістаў, у т.л. сям’ю Жукоўскіх, Міколу Дудзейку і інш.
Творы Правіць
- Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933.
Зноскі
- ↑ Славянскай бібліятэцы…
Літаратура Правіць
- Здановіч І. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.;
- Пракаповіч Н. Мікола Ільяшэвіч — невядомы гісторык з Пружан // Газета для вас № 02 (680). 2009, 9-16 студз.
- Славянскай бібліятэцы ў Празе — 80 гадоў // Беларуская служба Радыё "Свабода". 2007, 2 крас.