Мікалай Уладзіміравіч Аксаміт

беларускі палітык
(Пасля перасылкі з Мікола Аксаміт)

Мікалай (Мікола) Уладзіміравіч Аксаміт (18 мая 195428 студзеня 2024, Ваўкавыск) — беларускі палітык і праваабаронца, у 1990—1995 гадах — адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Мікалай Аксаміт
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
1990 — 8 студзеня 1996
Нараджэнне 18 мая 1954(1954-05-18)[1]
Смерць 28 студзеня 2024(2024-01-28) (69 гадоў)
Партыя Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне»
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, мастак
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 мая 1954 года. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Ваўкавыскай гарадской выбарчай акругі № 248. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны.

У красавіку 1995 года ўдзельнічаў у галадоўцы пратэсту супраць правядзення рэферэндуму, сярод пытанняў якога была змена дзяржаўнай сімволікі і наданне рускай мове статусу дзяржаўнай[3].

Працаваў юрыстам у праваабарончым цэнтры «Аслона».

У 2004 годзе быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у Палату прадстаўнікоў[4]. Пасля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання[5][6].

Памёр 28 студзеня 2024 года ў Ваўкавыску пасля запланаванай аперацыі[7].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. http://pdf.kamunikat.org/14996-1.pdf
  2. а б Дэпутаты незалежнасьціНью-Ёрк, Вільнюс: Беларускія ведамасці, 2010. — вып. 1. — С. 217. — ISBN 978-9955-578-11-6
  3. Навумчык, Сяргей. Зьбіцьцё дэпутатаў БНФ: хроніка, фота, відэа . Радыё Свабода (13 красавіка 2010). Праверана 28 студзеня 2024.
  4. 7 декабря в Волковыске (Гродненская область) был задержан юрисконсульт правозащитного центра "Аслона" Николай Аксамит, который являлся доверенным лицом кандидата в депутаты, местного предпринимателя Николая Автуховича (руск.). spring96.org (14 снежня 2004). Праверана 28 студзеня 2024.
  5. У Ваўкавыску галадаюць Мікалай Аксаміт і Андрэй Шантаровіч . Радыё Свабода (11 снежня 2007). Праверана 28 студзеня 2024.
  6. На 15-ы дзень галадоўкі Мікола Аксаміт быў шпіталізаваны і спыняе галадоўку, але іншыя галадаюць далей . Радыё Свабода (11 снежня 2007). Праверана 28 студзеня 2024.
  7. Памёр дэпутат Незалежнасьці Мікалай Аксаміт . Радыё Свабода (28 студзеня 2024). Праверана 28 студзеня 2024.
  8. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100