Мікола Аляхновіч
Мікола Аляхно́віч (21 красавіка 1903, Барысаў, Мінская вобласць — 9 красавіка 1959) — беларускі літаратурны крытык.
Мікола Аляхновіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1959 (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | крытык |
Кірунак | літаратурная крытыка |
Дэбют | 1919 |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 21 красавіка 1903 года ў Барысаве ў сям’і служачага. У 1920 годзе скончыў 8 класаў Барысаўскай мужчынскай гімназіі. У 1921—1924 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце. У 1930 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. У 1925—1930 гг. працаваў настаўнікам. У 1925—1927 гг. кіраваў Барысаўскай філіяй «Маладняка». У 1930—1932 гг. быў аспірантам Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР, а ў 1932—1934 гг. працаваў там навуковым супрацоўнікам. У гэты ж час працаваў выкладчыкам Мінскага вышэйшага педінстытуту[1].
У 1936 годзе быў рэпрэсаваны. Адбываў ссылку на Калыме з 1938 па 1942. На пасяленні ў Іркуцкай і Карагандзінскай абласцях працаваў урачом. У 1957 годзе быў рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9 красавіка 1959 года[2].
ТворчасцьПравіць
Друкавацца пачаў у 1919 годзе, як крытык выступаў з 1926 года. Аўтар артыкулаў і рэцэнзій пра творчасць А. Александровіча, М. Багдановіча, М. Зарэцкага, Я. Коласа, Р. Мурашкі, П. Труса, Я. Скрыгана, А. Пушкіна, М. Горкага і інш[3].