Мікола Бушчык
Мікола Бушчык, таксама Мікалай Уладзіміравіч Бушчык (нар. 22 мая 1948 года, вёска Дзераўная, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак.
Мікалай Уладзіміравіч Бушчык | |
---|---|
![]() У Цэнтры Сучасных Мастацтваў, Мінск, 7 жніўня 2015 | |
Дата нараджэння | 22 мая 1948 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, тэматычная карцина |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | неаэкспрэссіянізм |
Сайт | bushchyk.com |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1969 годзе скончыў Краснадарскае мастацкае вучылішча (РСФСР); у 1975 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут; у 1980 годзе ўступіў у Беларускі саюз мастакоў. У 1975—81 гадах працаваў выкладчыкам Беларускага політэхнічнага інстытута.
Працуе ў жанрах тэматычнай карціны («Які прыгожы гэты свет», 1976; «Узыходжанне» і «Трынаццаць», 1992), партрэта, пейзажа. Шмат карцін, прысвечаных беларускай тэматыцы «Беларуская вёска», «Бабулькі ў Гродна», «Слуцкія вароты ў Нясвіжы», «Вечар у Віцебску», «Звонкі вечар у Слоніме», «Восень на Палаце».
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Бушчык Мікалай Уладзіміравіч / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
СпасылкіПравіць
Мікола Бушчык на Вікісховішчы |