Мікола Ганько
Мікола Ганько (23 мая 1924, хут. Каледзіна, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 18 мая 1999, Таронта, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе. Брат старшыні Саюза беларускай моладзі Міхася Ганько.
Мікола Ганько | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 23 мая 1924 ці 23 мая 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1999 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ час нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, у 1944 г. быў на курсах сярэдніх кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі у Альбярціне. З лета 1944 года ў эміграцыі. Пасля вайны апынуўся ў Зальцбургу (Аўстрыя). У 1948 годзе перабраўся ў Канаду. Быў адным з заснавальнікаў парафіі Св. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) у Таронта, быў шматгадовым кіраўніком Згуртавання беларусаў у Канадзе. Адзін з ініцыятараў стварэння таварыства дапамогі дзецям — ахвярам Чарнобыльскай катастрофы.
Яго жонка Марыя напісала ўспаміны «Каб сведчылі пра Беларусь: жыццё і дзейнасць Міколы Ганько», выдадзеныя ў Мінску ў 2005 годзе.
Пахаваны разам з жонкай на могілках Пайн Хілс у Таронта[1].
Зноскі
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
Літаратура
правіць- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мінск, БГА, 2002.