Мікола (Мікалай Аляксандравіч) Дубоўскі (17 студзеня 1933 года[1], в. Самойлавічы, Пружанскі павет, Польская Рэспубліка, цяпер на тэрыторыі горада Бярозы — 11 мая 2013) — беларускі пісьменнік, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Мікола Дубоўскі
Мікола Аляксандравіч Дубоўскі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Дубоўскі Н., Мікалай Дубоўскі, Мікола Дубоўскі
Дата нараджэння 17 студзеня 1933(1933-01-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 2013(2013-05-11) (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, публіцыст, празаік
Гады творчасці 1974—2013
Кірунак аповеды пра вайну 1941—1945
Мова твораў беларуская
Дэбют «Грымотнае ранне» (1984)
Грамадская дзейнасць
Член у
Мікола Дубоўскі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Самойлавічы Пружанскага павета Палескага ваяводства, Польская Рэспубліка (цяпер мікрараён горада Бяроза Брэсцкай вобласці, Беларусь). Пайшоў у школу 1 верасня 1939 года — у адзін дзень з пачаткам Другой сусветнай вайны. Падзеі гэтых часоў ляглі ў аснову яго аповесці «Грымотнае ранне». Скончыў школу ў суседняй Бярозе.

У 1956 годзе скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (цяпер БрДУ імя А. С. Пушкіна)[2]. Атрымаў спецыяльнасць «выкладчык беларускай мовы і літаратуры».

Працаваў настаўнікам у Браслаўскім раёне, потым перайшоў працаваць у Брэсцкую абласную газету «Зара», у рэспубліканскай моладзевай газеце «Чырвонай Змене», «Настаўніцкай газеце». З 1959 года інспектар, потым да пенсіі старэйшы інспектар Рэспубліканскага прадпрыемства «Белсаюздрук» Міністэрства сувязі БССР. Жыў у Мінску. Памёр 11 мая 2013 года[1]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць правіць

Аўтар тэкстаў да агітацыйнах плакатаў. Склаў каляндар на 1974 год[3]. У 1984 годзе выйшла кніга, у якую ўвайшла аповесць «Грымотнае ранне» М. Дубоўскага і апавяданні беларускага пісьменніка Васіля Ткачова[4]. У 1991 годзе выйшла кніга «Першая прыступка», у якую ўвайшлі аповесці і апавяданні «Пасля світанку» і «Соль» М. Дубоўскага і аповесць «Каменная сцяна» Міколы Горцава[5]. У 1994 выйшаў асабісты зборнік аповесцяў і апавяданняў «Шапен»[6]. Друкаваў апавяданні ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», газеце «Новы Час», літаратуразнаўчыя артыкулы ў газеце «Літаратура і мастацтва».

Зноскі

  1. а б Вядомыя асобы з Самойлавіч
  2. Выбар // Полымя. — 2010. — № 9 (971). — С. 97.
  3. Каляндар на 1974 год / Склад. М. А. Дубоўскі. — Мн.: Полымя, 1973. — 42 000 экз.
  4. Грымотнае ранне: Аповесць: Для сярэд. і стар. шк. узросту / М. Дубоўскі. Партрэт салдата: Апавяданні / В. Ткачоў / Рэц. Л. М. Дайнека, У. М. Шыцік; Маст. М. Дз. Рыжы. — Мн.: Юнацтва, 1984. — С. 3-78. — 12 000 экз.
  5. Каменная сцяна / Мікола Горцаў. Першая прыступка : аповесці, апавяданні : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Мікола Дубоўскі / [мастак В. В. Прапаршчык]. — Мінск: Юнацтва, 1991. — 203 с. — 20 000 экз.
  6. Дубоўскі М. «Шапен» : Аповесці і апавяданні. — Мінск: Маст. літ., 1994. — 222 с.

Спасылкі правіць