Міко́ла (Мікала́й Мікала́евіч) Папе́ка (28 снежня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі паэт, пчаляр.

Мікола Папека
Miadovaia premija 2005.Jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 снежня 1961(1961-12-28) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пчаляр
Жанр верлібр
Прэміі Гліняны Вялес (1999)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 28 снежня 1961 года ў вёсцы Турная Івацэвіцкага раёна. Скончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу (1979), Смілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981, па прафесіі тэхніка-пчаляра), Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Кіеве (19811986, па спецыяльнасці заатэхніка-пчаляра).

З 1986 года жыве ў вёсцы Лінава Пружанскага раёна. Працаваў пчаляром у лясніцтве, цяпер — на ўласнай гаспадарцы.

Заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой штогод атрымоўвае пуд мёду.

Член Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].

Жанаты, з жонкай Святланай (працуе настаўніцай) маюць двух сыноў.

ТворчасцьПравіць

Вершы пачаў складаць у школьным узросце, аднак усе яны былі страчаныя падчас навучання ў тэхнікуме. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», абласной і раённай перыёдыцы.

У 1999 годзе ў серыі «Брэсцкае вогнішча» выйшаў яго першы зборнік вершаў «Чарнавікі…» з прадмовай Міколы Купрэева. За выхад кнігі аўтар выказаў падзяку сваім «двукрылым фундатарам» — пчолам[2]. У 2000 годзе за гэты зборнік Мікола ўзнагароджаны прэміяй «Гліняны Вялес-99».

БібліяграфіяПравіць

  • Іван Юльянавіч Здановіч. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.

Зноскі

  1. Папека Мікалай Мікалаевіч. Члены СБП. Саюз беларускіх пісьменнікаў. Праверана 13 студзеня 2012.
  2. Алесь Аркуш. Пчала ўчапілася ў верас // Наша Ніва. — ліпень 2000.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць