Мікола (Мікалай Якаўлевіч) Равенскі (5 снежня 1886, маёнтак Капланцы Ігуменскага павета, цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці — 9 сакавіка 1953, Лёвен, Бельгія) — беларускі кампазітар, дырыжор, музычны крытык.

Мікола Равенскі
Дата нараджэння 5 снежня 1886(1886-12-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1953(1953-03-09) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Вучыўся на рэгенцкіх курсах у Маскве і Пецярбургу (19131915), скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). Працаваў рэгентам і настаўнікам спеваў у г. Навагрудак. Збіраў народныя песні Навагрудчыны (архіў загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны). 3 1919 г. у Мінску, кіраўнік хору пры Беларускім рабочым клубе, хормайстар гарадскога тэатра. Удзельнічаў у экспедыцыі, арганізаванай Інстытутам беларускай культуры для збору народных песень на Случчыне ў 1921 г. З 1923 г. у Маскве, дзе падтрымліваў цесную сувязь з беларускім асяродкам, асабліва з У. Дубоўкам, які значна паўплываў на яго творчасць. 3 1930 г. выкладаў у музычным тэхнікуме, Беларускай кансерваторыі. У 1938 г. выключаны з Саюза кампазітараў БССР

Падчас нацысцкай акупацыі рэгент царкоўнага хору ў г. Чэрвень (Ігумен). 3 1944 г. у Германіі. У лагеры для перамешчаных асоб кіраваў хорам, арганізаваў Беларускі жаночы ансамбль. з 1950 у Бельгіі. Быў запрошаны у Лёвенскі універсітэт, дзе стварыў студэнцкі ансамбль беларускай музыкі. Супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (БІНІМ).

У апошнія гады захварэў на рак[1][2]. Пахаваны ў Лёвене. Помнік на магіле выканаў Міхась Навумовіч[3].

Творчасць

правіць

Падрыхтаваў да друку рукапіс «Характэрныя рысы беларускай народнай песні» (засталася ў рукапісе). Музычную і кампазітарскую дзейнасць пачаў у 1920-я г. Яго творчасць цесна звязана з беларускім фальклорам, па мастацкіх поглядах быў блізкі да літаратурна-мастацкага аб’яднання «Узвышша».

Аўтар апрацовак беларускіх народных песень і песень на вершы М. Багдановіча («Слуцкія ткачыхі» і інш.), Я. Купалы, Я. Коласа («Мой родны кут», «Край наш бедны» і інш.), К. Буйло (гістарычная сюіта «Курган» паводле аднайменнага верша), Ц. Гартнага («Ах ты, Нёман-рака»), З. Бядулі, якія часткова ўвайшлі ў яго «Зборнік песень з нотамі» (1922), беларускай оперы «Браніслава» (лібрэта У. Дубоўкі; у 1930 г. опера канфіскавана). Аўтар першай беларускай аперэты на словы В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты», музыкі на тэксты царкоўных малітваў, у т.л. «Магутны Божа» (на словы Н. Арсенневай). Кампанаваў рэлігійную музыку.

У маскоўскі перыяд жыцця захапіўся фугай, блізкай да беларускай народнай музыкі. Падчас нямецкай акупацыі напісаў музыку для «Пагоні».

У канцы жыцця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бельгіі (на гэтай пасадзе яго змяніў Канстанцін Кіслы), з ім даў многа канцэртаў у краінах Заходняй Еўропы.

Бібліяграфія

правіць
  • Жыцьцяпіс // Спадчына. 2000. № 4.

Зноскі

  1. Дзіяна Чаркасава. Цярністы шлях Міколы Равенскага // Салідарнасць. — 2 снежня 2011.(недаступная спасылка)
  2. Станкевіч Я. † Св. памяці Мікола Равенскі // За родную мову і праўдзівы назва: выбранае. — Смаленск, 2013. — С. 328.
  3. Навумовіч Міхась // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Літаратура

правіць
  • Адамовіч А. Лірнік краіны ветлай: (3 успамінаў пра Міколу Равенскага) // Беларуская моладзь. 1961. № 12; 1962. № 1. 3, 4, 6; 1963. № 17.
  • Аўсяная, М. Равенскі Мікалай Якаўлевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 37. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Чаркасава Дз. Ц. Раве́нскі Мікалай Якаўлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 612. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Дубоўка У. Беларускі кампазітар Мікола Равенскі // Узвышша. 1928. № 3;
  • Мдзівані Т., Сергіенка Р. Кампазітары Беларусі. — Мн., 1997;
  • Скорабагатаў В. Зайгралі спадчынныя куранты. — Мн., 1998;
  • Чаркасава, Дз. Альфа і амега яго жыцця / Полымя. — 1992. — № 12.
  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Мн.; Мюнхен, 1999;
  • Календарыюм // «Czasopis» № 12/2006.

Спасылкі

правіць