Мікола Антонавіч Чарнецкі
Міко́ла Анто́навіч Чарне́цкі (22 мая 1899, в. Малыя Азяраны, каля Крынак — 19 студзеня 1944, Беластоцкая вобласць, БССР) — беларускі публіцыст, педагог, палітычны дзеяч.
Мікола Антонавіч Чарнецкі | |
---|---|
![]() Настаўнікі Клецкай гімназіі. Другі злева - Мікалай Чарнецкі | |
Род дзейнасці | публіцыст, педагог, палітык |
Дата нараджэння | 22 мая 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1944 (44 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1918 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. З 1919 года актывіст Грамады беларускай моладзі ў Гродне, сябра БПСР. Да 1921 года знаходзіўся ў бежанстве ў Расіі, дзе загінула ўся яго сям’я.
З 1921 года жыў у Празе, удзельнічаў у беларускім студэнцкім руху. Скончыў курсы на атрыманне атэстата за сярэднюю школу ў Юзафове. Сябра Аб’яднання бел. паступовага студэнцтва. З 1923 года вучыўся ў Празе, скончыў Пражскі ўніверсітэт са ступенню доктара філасофіі (1929). Член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у 1923—1929 гадах уваходзіў у Замежнае бюро БПСР у Празе. У 1929 годзе вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў настаўнікам беларускіх гімназій у Радашковічах і Клецку.
У 1939 годзе савецкія ўлады прызначылі яго дырэктарам школы ў в. Крынкі, з 1940 года — кіраўніком асветы Крынкаўскага раёна. Арыштаваны НКУС, уцёк з-пад арышту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Удзельнік беларускага нацыянальнага падполля.
Па-зверску забіты польскімі тэрарыстамі 19 студзеня 1944 года. Пахаваны на Праваслаўных могілках у Беластоку.
ЛітаратураПравіць
- Ёрш С. Мучанік за беларускую ідэю // Ніва. 1996, 10 сак.
- Choruży W. Mikołaj Czarniecki (1899—1944) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 1998, № 9.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.