Мікола Якаўлевіч Аўрамчык

Міко́ла Я́каўлевіч Аўра́мчык (14 студзеня 1920, в. Плёсы, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 8 мая 2017, Мінск) — беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык[1].

Мікола Аўрамчык
Mikoła Aŭramčyk.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

14 студзеня 1920(1920-01-14)

Месца нараджэння:

Плёсы, Бабруйскі павет, Мінская губерня, БССР
цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь

Дата смерці:

8 мая 2017(2017-05-08) (97 гадоў)

Месца смерці:

Мінск, Беларусь

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

перакладчык, пісьменнік, паэт

Гады творчасці:

19372017

Жанр:

паэзія

Мова твораў:

Беларуская мова

Прэміі:

Прэмія імя Я. Купалы

Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Айчыннай вайны II ступені
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Змест

БіяграфіяПравіць

З сялянскай сям'і. Скончыў школы ў Плёсах і Цялушы. У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах[1]. Пры акружэнні ў чэрвені 1942 года трапіў у палон да іспанцаў, пасля немцамі быў вывезены ў Рур на каменнавугальныя шахты[1]. У красавіку 1945 года вызвалены англічанамі.

Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1949)[1]. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1947). У 1953—1980 гадах рэдактар аддзелу паэзіі часопіса «Маладосць». Жыў ў вёсцы Ступяні.

Меў трох дачок — Святлану, Ірыну, Наталлю.

Апошнія гады цяжка хварэў. Памёр 8 мая 2017 года ў Мінску[2].

ТворчасцьПравіць

Дэбютаваў вершамі ў 1937[1] у Бабруйскай газеце «Камуніст». Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Вадовішча» (1976), «У падзямеллі» (раман, 1986), «Анкета: Выбранае» (1990), зборніка вершаў для дзяцей «Дружба» (1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і Выбраныя творы ў 2 т. (1980). Аўтар кнігі «Знаёмыя постаці» (2004), прысвечанай беларускім дзеячам. Разам з Н. Гілевічам аўтар «Сказу пра Лысую гару». Друкаваўся ў перыядычных выданнях, у т.л. часопісе «Дзеяслоў».

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, Л. Украінкі, І. Франко, М. Джаліля, Г. Эміна, І. Куратава, С. Ясеніна, Я. Смялякова, зборнікі вершаў С. Міхалкова «А што ў вас?» (1950), В. Бычко «Тры сястры» (1953), паэму М. Нагнібеды «Васілёк» (1961) і іншае[1].

У вершах адлюстраваны драматычная ваенны лёс паэта, жыццё ў фашысцкай няволі, шахцёрскі праца, вучоба ва ўніверсітэце, ўражанні ад паездак па краіне. Майстар сюжэтна-арганізаванага верша, канкрэтнай паэтычнай дэталі, лірычнага эцюда, замалёўкі[1].

УзнагародыПравіць

  • Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў».
  • Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Памёр Мікола Аўрамчык. Развітанне — 10 мая. Саюз беларускіх пісьменнікаў lit-bel.org (8 траўня 2017).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць