Мікулаш I (князь опаўскі)
Мі́кулаш Опаўскі (чэшск.: Mikuláš Opavský, каля 1255 — 25 ліпеня 1318) — пазашлюбны сын чэшскага караля Пржэмысла Отакара II, заснавальнік сілезскай галіны дынастыі Пржэмыславічаў.
Мікулаш I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Mikuláš I Opavský польск.: Mikołaj I opawski | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Новаўтварэнне | ||||||
Пераемнік | Вацлаў II | ||||||
Нараджэнне | каля 1255[1][2][…] | ||||||
Смерць |
25 ліпеня 1318[4] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Opavian Přemyslids[d] | ||||||
Бацька | Пржэмысл Отакар II | ||||||
Маці | Agnes of Kuenring[d] | ||||||
Жонка | Adelaide of Habsburg[d][5] | ||||||
Дзеці | Nicholas II, Duke of Opava[d][5], Wenceslaus of Opava[d][5] і John of Opava[d][5] | ||||||
Веравызнанне | рыма-каталік[d] | ||||||
Дзейнасць | феадал, кіраўнік, манарх |
Мікулаш быў пазашлюбным сынам караля ад прыдворнай дамы Маргарэты фон Шуенрынг. Ён быў узаконены бацькам са згоды рымскага Папы Урбана IV. З-за таго, што спадчыннікам чэшскага прастола павінен быў стаць яго адзінакроўны брат Вацлаў II, для Мікулаша ў 1269 годзе было створана Опаўскае княства.
Сімон Кезскі у «Дзеяннях гунаў і венграў» піша, што ў бітве на Мораўскім полі ў 1278 годзе Мікулаш біўся побач са сваім бацькам. Пасля паражэння чэхаў у гэтай бітве Мікулаш правёў два гады ў венгерскім палоне, быў выкуплены ў 1281 годзе, пасля чаго вярнуўся ў сваё княства. Яму прыйшлося змагацца за сваё ўладанне з Кунгутай Расціслаўнай, удавой памерлага Пржэмысла Отакара II. Калі ў 1285 годзе Кунгута выйшла замуж за пражскага магната Завішу Фалькенштэйнскага, то пачалося збліжэнне паміж Мікулашам і Рудольфам Габсбургам, чаму спрыяла жаніцьба Мікулаша з пляменніцай Рудольфа — Адэльгейдай. Тым не менш, барацьбу за княства Мікулаш прайграў, і сваіх уладанняў пазбавіўся.
Мікулаш стаў рабіць кар’еру пры чэшскім двары. З-за таго, што Вацлаў II хутка стаў каралём не толькі Чэхіі, але і Польшчы, Мікулаш стаў кракаўскім старостай (і нават пэўны час кіраваў Вялікай Польшчай).
Пасля смерці ў 1306 годзе Вацлава III Мікулаш стаў спрабаваць вярнуць сабе Опаўскае княства, аднак у 1308 годзе новы чэшскі кароль Іаган Люксембургскі аддаў Опаву легніцкаму князю Баляславу III. Мікулаш атрымаў ад Іагана за верную службу замак Плумлаў у паўднёвай Маравіі.
Сям’я і дзеціПравіць
У 1283 годзе Мікулаш ажаніўся з Адэльгейдай — пляменніцай германскага караля Рудольфа I. У іх было трое дзяцей:
- Мікулаш II, князь опаўскі (1288—1365)
- Вацлаў I, князь опаўскі
- Ян (пам.1325)
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #138667535 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #138667535 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 ліпеня 2019.
- ↑ https://data.cerl.org/thesaurus/cnp01178439 Праверана 10 ліпеня 2019.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в г Jirásek Z., Antonín R., Čapský M. et al. Slezsko v dějinách českého státu I. Od pravěku do roku 1490 — Nakladatelství Lidové noviny, 2012. — С. 584. — 708 с. — ISBN 978-80-7422-168-2