Мікуліна (Руднянскі раён)

вёска ў Смаленскай вобласці Расіі

Мікуліна (руск.: Микулино), або Мікулін — вёска ў Расіі, на возеры Галабай. Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага пасялення Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 127 чал. (2007). Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад Рудні, за 6 км ад граніцы з Беларуссю.

Вёска
Мікуліна
руск.: Микулино
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Сельскае паселішча
Каардынаты
Вышыня цэнтра
201 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216763
Аўтамабільны код
67
Код АКАТП
Мікуліна на карце Расіі ±
Мікуліна (Руднянскі раён) (Расія)
Мікуліна (Руднянскі раён)
Мікуліна (Руднянскі раён) (Смаленская вобласць)
Мікуліна (Руднянскі раён)

Геалогія правіць

У 1923 г. А. Касцюковіч-Тызенгаўзен адкрыў, а ў 1932 г. вывучыў пахаваны міжледавіковы тарфянік. Ад назвы сяла атрымала назву мікулінскае міжледаівкоўе. Над міжледавіковымі ляжаць адклады апошняга зледзянення.

Гісторыя правіць

У канцы XV стагоддзя горад Віцебскага павета Вялікага Княства Літоўскага, цэнтр Мікулінскай воласці, якую трымаў ад гаспадара князь Іван Асавіцкі, у 1514 годзе разам са Смаленскам заняты маскоўскімі войскамі, у 1526 годзе вернуты Вялікім княствам Літоўскім і нададзены сыну князя Івана — князю Міхаілу Асавіцкаму. Пасля смерці князя Міхаіла ў 1550 годзе Мікуліна перайшло яго жонцы княгіні Аграфене Андрэеўне з Лукомскіх «да жывата», а па яе смерці вялікаму князю. Пазней мястэчка, уладанне князёў Агінскіх. У 1720 годзе Мар’ян Агінскі фундаваў тут касцёл Святога Антонія з кляштаром бернардзінцаў[1][2].

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце[3] Магілёўскай губерні. Пасля здушэння паўстання 1863—1864 гадоў, 27 мая 1866 года[4] расійскія ўлады перадалі касцёл праваслаўнай царкве. На мяжы XIX—XX ст. у мястэчку 73 двары, царква і 3 яўрэйскія малітоўныя школы, народнае вучылішча[5] (з 1875).

Паводле пастановы I з’езда КП(б) Беларусі ад 1 студзеня 1919 года Мікулін у складзе Беларускай ССР, аднак 16 студзеня перададзены разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Мікулін не вярнулі БССР. Паселішча пераведзена ў статус вёскі.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 1527 чал., у тым ліку 1171 іўдзей[6]
  • 1998 год — 159 чал.;
  • 1999 год — 155 чал.
  • 2007 год — 127 чал.

Інфраструктура правіць

Пачатковая школа і амбулаторыя.

Славутасці правіць

У ваколіцах Мікуліна 2 гарадзішчы, селішча, курганны могільнік.

  • Касцёл Святога Антонія (XVIII ст.; цяпер царква Святой Тройцы)

Страчаная спадчына правіць

 
Мікулінскі кляштар бернардзінцаў, з піктаграфічнай карты XVIII ст.
  • Кляштар бернардзінцаў (1720)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Mikulin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 412.
  2. Ю. Г. Иванов, Е. Н. Агинская, О. Ю. Иванова, Р. А. Халхатов. Страницы истории Смоленщины. — Смоленск, 2007.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 378.
  4. Ганчар, А. И. Римско-католический костел в Беларуси (1864—1905 гг.). — Гродно: ГГАУ, 2008. С. 53.
  5. Микулин // к // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  6. Микулино // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. 16 т. 1906—1913.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць