Мікулішкаўскі бой

Мікулішкаўскі бой — бой пад Мікулішкамі паміж часткамі 3-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай і часткамі літоўскай жандармерыі. Бой адбыўся 8 студзеня 1944 года і скончыўся перамогай палякаў[1].

Мікулішкаўскі бой
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Дата 8 студзеня 1944
Месца Мікулішкі (Ашмянскі раён)
Вынік Перамога Арміі Краёвай
Праціўнікі
Армія Краёва літоўская жандармерыя
Камандуючыя
Рамуальд Райс
Страты
5 32

Ход бою

правіць

Сілы 3-й Віленскай брыгады, якая знаходзілася ў вёсцы Мікулішкі і якой камандавалі Рамуальд Райс і Пётр Матылевіч, 8 студзеня 1944 года былі атакаваныя літоўскай жандармерыяй. Атака была адбіта, ў ходзе бою загінулі 5 байцоў Арміі Краёвай, у тым ліку намеснік камандзіра брыгады Пётр Матылевіч. Паводле польскіх крыніц, страты праціўніка склалі 32 чалавека забітымі, у тым ліку камандзір жандармерыі Шнабель[2]. У палон трапілі 12 паліцэйскіх[1]. Пасля бою палякі расстралялі палонных літоўскіх паліцэйскіх, якія, згодна з атрыманай інфармацыяй, былі выканаўцамі злачынства, здзейсненага супраць мірнага польскага насельніцтва пад Свянцянамі ў 1942 годзе[1] [3].

Крыніцы

правіць
  1. а б в O cmentarzu zniszczonym przez dyktatora… Historia partyzanckich mogił w Mikuliszkach (польск.). Przystanek Historia. Праверана 7 снежня 2024.
  2. Wołkonowski, Jarosław; Łukomski, Grzegorz (1996). Okręg Wileński Związku Walki Zbrojnej Armii Krajowej w latach 1939-1945(польск.). Warszawa: "Adiutor". p. 149. ISBN 978-83-86100-18-7.
  3. https://kpbc.umk.pl/Content/233394/52_frog_gracjan_klaudiusz_001.pdf