Мікіта Ільіч Талстой
Мікіта Ільіч Талсто́й[4] (руск.: Никита Ильич Толстой; 15 красавіка 1923 — 27 чэрвеня 1996) — савецкі і расійскі мовазнавец, славіст, фалькларыст, доктар філалагічных навук (1972), прафесар (1973), акадэмік Акадэміі навук СССР (1987). Член Аўстрыйскай акадэміі навук, Македонскай акадэміі навук і мастацтваў. Замежны член НАН Беларусі (1995)[5].
Мікіта Ільіч Талстой | |
---|---|
руск.: Никита Ильич Толстой | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 чэрвеня 1996[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ілья Ільіч Талстой[d] |
Жонка | Svetlana Tolstaya[d] |
Дзеці | Fyokla Tolstaya[d] |
Род дзейнасці | славіст, філолаг, мовазнавец, фалькларыст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | мовазнаўства, дыялекталогія, славянскія мовы, славістыка[2], фалькларыстыка[2], стараславянская мова[2], царкоўнаславянская мова[2], этналінгвістыка[2] і анамастыка[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук[3] (1972) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Samuil Bernstein[d] і Віктар Уладзіміравіч Вінаградаў[d] |
Вядомыя вучні | Olga Vladislavovna Belova[d], Аляксандр Дзмітрыевіч Дулічэнка і Anatoly Zhuravlyov[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Вршац Каралеўства Югаславія (зараз у Сербіі). Праўнук Л. М. Талстога, сын І. І. Талстога. У 1941 годзе скончыў Першую руска-сербскую гімназію ў Бялградзе. У 1941—1944 гадах удзельнічаў у партызанскім руху ў Югаславіі, у 1944 годзе добраахвотна ўступіў у Савецкую Арміі і ў 1944—1945 гадах прымаў удзел у баях Вялікай Айчыннай вайны (перакладчык, сувязны, удзельнічаў у фарсіраванні Цісы, у баях каля возера Балатан, пад Будапештам і Венай[6]). У 1945 годзе разам з бацькамі прыехаў у СССР і паступіў на філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучань В. У. Вінаградава. Універсітэт скончыў у 1950 годзе. У 1953 годзе скончыў аспірантуру і ў 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Краткие и полные прилагательные в старославянском языке» (навуковы кіраўнік С. Б. Бернштэйн). У 1952—1956 гадах выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін.
З 1954 года М. І. Талстой працаваў у Інстытуце славяназнаўства Акадэміі навук СССР (сучасны Інстытут славяназнаўства Расійскай акадэміі навук): малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара. Адначасова з 1968 года выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, прафесар кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта ў 1976—1987[6] гадах. У 1972 годзе ў Леніградскім універсітэце[7] абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Опыт семантического анализа славянской географической терминологии».
Акадэмік аддзялення літаратуры і мовы АН СССР/РАН (1987, член-карэспандэнт з 1984 года)[6]. У 1988—1996 гадах намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення літаратуры і мовы Расійскай акадэміі навук, у 1992—1996 гадах член Прэзідыума РАН.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьАўтар больш за 750 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[8]. Навуковыя працы ў галіне гісторыі славянскіх літаратурных моў, гістарычнай лексікалогіі славянскіх моў, славянскай дыялекталогіі і тапанімікі, этналінгвістыкі і этнаграфіі. У 1962—1965 гадах і 1974—1981 гадах узначальваў экспедыцыі па вывучэнні гаворак і традыцыйнай духоўнай культуры Беларускага Палесся.
У 1994—1996 гадах старшыня Савета Расійскага гуманітарнага навуковага фонду[8]. Галоўны рэдактар часопісаў «Вопросы языкознания» (1993—1996) і «Живая старина» (1994—1996), член рэдакцыйных калегій іншых часопісаў, серыйных выданняў і зборнікаў[7]. Член шэрагу ўрадавых саветаў і камісій.
Сярод апублікаванага: «Лексика Полесья. Материалы для „Полесского диалектного словаря“» (1968), «Полесье: Лингвистика. Археология. Топонимика» (1968), «Полесский этнолингвистический сборник» (соавт., 1983), «Полесье и этногенез славян» (1983), «Язык и народная культура: очерки по славянской мифологии и этнолингвистике» (1995).
Узнагароды
правіць- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1946)
- Медаль «За ўзяцце Вены»
- Медаль «За ўзяцце Будапешта»
- Ордэн Святога благавернага князя Данііла Маскоўскага ІІ ступені Рускай Праваслаўнай царквы (1996)
- Дзямідаўская прэмія (1994) за выдатны ўклад у развіццё гуманітарныхтнавук
Зноскі
правіць- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 21 красавіка 2024.
- ↑ Талсто́й Мікіта Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 407. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Толстой, Никита Ильич (доктор филологических наук ; 1923—1996)
- ↑ а б в Толстой Никита Ильич // Летопись Московского университета (руск.)
- ↑ а б Толстой Никита Ильич (руск.) // Інстытут славяназнаўства РАН
- ↑ а б Талсты Мікіта Ільіч // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Літаратура
правіць- Крыўко М. Н. Талсто́й Мікіта Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 407. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Садовничий В. А. Никита Ильич Толстой (1923—1996) // О людях Московского университета. — 3-е изд., дополненное. — М.: Издательство Московского университета, 2019. — С. 328—332. — 356 с. — 3000 экз. — ISBN 978-5-19-011397-6. (руск.)
- Дуличенко А. Д. Никита Ильич Толстой // Отечественные лингвисты XX века (Т — Я): Сб. статей // РАН ИНИОН. Центр гуманит. науч.-информ. исслед. Отд. языкознания; Редкол.: Березин Ф. М. (отв. ред.) и др. — М., 2003. — Ч. 3 (Т — Я). — С. 4—35. — 193 с. (Теория и история языкознания). — ISBN 5-248-00162-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Профіль Мікіты Ільіча Талстога на афіцыйным сайце РАН
- Толстой Никита Ильич (руск.) // Інстытут славяназнаўства РАН
- Изучение религии в России в XVIII — первой половине XX в. Толстой Никита Ильич (руск.) // Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Наталья Масленникова Гимназист, солдат, академик. Памяти знаменитого ученого-слависта Н. И. Толстого (1923—1996) // Столетие. RU (руск.)
- Толстой Никита Ильич // Летопись Московского университета (руск.)
- Толстой Никита Ильич // Архивы РАН (руск.)
- Талсты Мікіта Ільіч // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі