Мікіта Аляксандравіч Халімончык

беларускі футбаліст

Мікіта Халімончык (нар. 3 студзеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».

Футбол
Мікіта Халімончык
Поўнае імя Мікіта Аляксандравіч Халімончык
Нарадзіўся 3 студзеня 2000(2000-01-03)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 79 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 20
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 3 (0)
2020   Беларусь Смалявічы 9 (0)
2021   Беларусь Нёман (Гродна) 13 (0)
2022   Беларусь Мінск 21 (0)
2023— Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2016 года пачаў выступаць за дубль «Дынама». Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДАТУ», выйшаўшы на замену ў другім тайме. Перад сезонам 2019 прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 16 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (6:1) і адзначыўшыся галявой перадачай. Пазней гуляў пераважна за дубль, прыцягваўся да асноўнай каманды, але звачыйна зсатаваўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб[3].

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон 2021 у складзе дынамаўцаў, гуляў пераважна за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да гродзенскага «Нёмана»[4], дзе стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2021 года вярнуўся ў «Дынама»[5].

У пачатку 2022 года трэніраваўся з дынамаўцамі, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск»[6]. Рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Мінск»[7].

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і «Смаргоні», а ў сакавіку стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[8]. У сакавіку 2024 года стала вядома, што абаронца працягне выступаць за «Арсенал», нягледзячы на службу ва Узброеных сілах[9].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Дынама   6 0
2017 дубль Дынама   18 0
2018 дубль Дынама   25 0
2019 Д1 Дынама   2 0
2020 (1) дубль Дынама   11 0
2020 (2) Д1 Смалявічы   9 0
2021 (1) Д1 Дынама   1 0
2021 (2) Д1 Нёман   13 0
2022 Д1 Мінск   21 0
2023 Д2 Арсенал   11 0

Крыніцы правіць

  1. а б в https://fcminsk.by/player/nikita-halimonchik-2/
  2. Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com (9 ліпеня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  3. 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  4. Минское "Динамо" отправило трех игроков в аренду (руск.). football.by (9 ліпеня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
  5. Контракты закончившиеся и действующие (руск.). Афіцыйны сайт гродзенскага «Нёмана» (8 снежня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
  6. "Минск" арендовал Халимончика у земляков из "Динамо" (руск.). football.by (3 лютага 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  7. Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  8. Сакута и Халимончик стали игроками "Арсенала" (руск.). football.by (10 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  9. Дзержинский "Арсенал" продлил контракт с Никитой Халимончиком (руск.). football.by (16 сакавіка 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.