Мікіта Уладзіміравіч Былінкін
Мікіта Былінкін (нар. 27 студзеня 1999, Слуцк) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».
Поўнае імя | Мікіта Уладзіміравіч Былінкін | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 студзеня 1999[1] (25 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||
Вага | 80 кг[1] | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Слуцк | |||||||||||||||
Нумар | 12 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец «Слуцка», дзе з 2015 года пачаў выступаць за дубль, хутка замацаваўшыся ў складзе. На наступны год ужо стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе дэбютаваў 9 ліпеня 2016 года ў матчы Кубка Беларусі супраць светлагорскага «Хіміка» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2017—2018 гадах працягваў гуляць за дубль і прыцягваўся да асноўнай каманды, але ў Вышэйшай лізе так і не згуляў.
У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2], аднак не здолеў замацавацца ў складзе, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У ліпені 2019 года пакінуў «Смалявічы», да канца сезона выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», якую ў гэты час узначальваў колішні галоўны трэнер «Слуцка» Юрый Крот.
У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам»[3], дзе не меў трывалага месца ў складзе, пераважна выхадзіў на замену. Да сезона 2021 пачынаў рыхтавацца з «Арсеналам», аднак у сакавіку пакінуў каманду[4] і неўзабаве вярнуўся ў «Слуцк»[5]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, а 30 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Іслаччу» (2:1). Пасля стаў часцей з’яўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе. У 2022 годзе замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы случан.
У лютым 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[6]. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[7].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Слуцк | 26 | 0 | |
2016 | дубль | Слуцк | 27 | 2 | |
2017 | дубль | Слуцк | 26 | 0 | |
2018 | дубль | Слуцк | 24 | 3 | |
2019 (1) | Д2 | Смалявічы | 4 | 1 | |
2019 (2) | Д3 | Вікторыя | 13 | 2 | |
2020 | Д2 | Арсенал | 15 | 0 | |
2021 | Д1 | Слуцк | 13 | 0 | |
2022 | Д1 | Слуцк | 26 | 0 | |
2023 | Д1 | Слуцк | 26 | 1 |
Палітычныя погляды
правіцьПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[8][9].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в https://sfc-slutsk.by/person/105
- ↑ Никита Былинкин уходит в аренду (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (17 лютага 2019). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Былинкин и Головенко подписали контракты с "Арсеналом" (руск.). football.by (21 сакавіка 2020). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Никита Былинкин покинул дзержинский "Арсенал" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 28 снежня 2021.
- ↑ Былинкин присоединился к "Слуцку" (руск.). football.by (5 сакавіка 2021). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Три игрока продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (23 лютага 2023). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Трое защитников продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.