Мікіта Валер’евіч Мешчаракоў

Мікіта Валер’евіч Мешчаракоў (нар. 16 чэрвеня 1988, Мінск) — беларускі баскетбаліст, форвард. Член свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі.

Баскетбол
Мікіта Валер’евіч Мешчаракоў
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1988(1988-06-16) (36 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 203 см
Вага 92 кг
Пазіцыя лёгкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
2005 БНТУ
2005—2006 Віталюр
2008—2010 Georgetown Hoyas men's basketball[d]
2010—2012 Уэйк Форэст Дэман Дзіканс[d]
2012—2013 Трыест[d]
2013—2015 Цмокі-Мінск
2015—2016 Luleå BBK[d]
2016 CSU Asesoft Ploiești[d]
2016—2019 Цмокі-Мінск
2019—2020 Спартак Санкт-Пецярбург[d]
2020 Новасібірск[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера

правіць

Кар’еру пачаў у студзені 2005 года ў клубе «Мінск-БНТУ»[2]. У 2013—2015 гадах гуляў за «Цмокаў».

У 2015 годзе перайшоў у шведскі клуб «Лулеа», у складзе якога заняў другое месца ў рэгулярным чэмпіянаце і дайшоў да паўфіналу ў плэй-оф. У 40 матчах шведскай баскетбольнай лігі набіраў 5,5 бала і 3,6 падбору ў сярэднім за матч[3][4].

У кастрычніку 2016 года вярнуўся ў «Цмокі», дзе гуляў да 2019 года. У 2019 годзе перайшоў у «Спартак» з Санкт-Пецярбургу[5].

Зноскі