Мікіта Дзмітрыевіч Капленка
Мікіта Капленка (нар. 18 верасня 1995, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра».
Поўнае імя | Мікіта Дзмітрыевіч Капленка | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 верасня 1995[1] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 55 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец дзіцячай школы мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль клуба. У дублі апусціўся з першапачатковай пазіцыі нападніка на пазіцыю паўабаронцы. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010».
У студзені 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Капленка вярнуўся ў «Дынама», дзе стаў працаваць з асноўнай камандай[2]. Сезон 2016, аднак, пачаў у дублі, пазней стаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць брэсцкага «Дынама» (4:1), і з таго часу замацаваўся ў асноўным складзе мінчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2016 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з дынамаўцамі[3].
Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Улетку страціў месца ў складзе і стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуўся ў асноўны склад. У красавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[4].
Сезон 2019 пачынаў у дублі, з мая стаў выступаць у стартавым складзе асноўнай каманды, аднак з верасня часцей заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года кантракт з дынамаўцамі быў разарваны[5], і неўзабаве паўабаронца стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Прапусціў пачатак сезона 2020, у далейшым замацаваўся ў складзе жодзінцаў і дапамог клубу выйграць бронзавыя медалі чэмпіянату.
У студзені 2021 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[7] і неўзабаве стаў іграком «Чайкі» з расійскай ФНЛ[8]. У ліпені 2021 года «Чайка» была адпраўлена ў трэці дывізіён. Паўабаронца яшчэ некаторы час гуляў за каманду, аднак у жніўні пакінуў клуб[9].
У верасні 2021 года папоўніў склад астраханскага «Валгара»[10]. Пакінуў клуб у лістападзе 2022 года[11].
У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12].
Міжнародная кар’ераПравіць
У 2012 годзе гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму матча супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней трывала выклікаўся ў моладзевую зборную, хоць часцей заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за моладзевую зборную правёў 7 матчаў.
ДасягненніПравіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2018, 2020
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама | 1 | 0 | |
2012 | дубль | Дынама | 30 | 7 | |
2013 | дубль | Дынама | 30 | 3 | |
2014 | дубль | Дынама | 30 | 2 | |
2015 | Д2 | Бяроза-2010 | 26 | 7 | |
2016 | Д1 | Дынама | 16 | 0 | |
2017 | Д1 | Дынама | 20 | 0 | |
2018 | Д1 | Дынама | 23 | 0 | |
2019 | Д1 | Дынама | 14 | 0 | |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 17 | 1 | |
2020/21 (2) | Д2 | Чайка | 8 | 0 | |
2021/22 (пач.) | Д3 | Чайка | 3 | 0 | |
2021/22 | Д2 | Валгар | 24 | 0 | |
2022/23 (1) | Д2 | Валгар | 5 | 0 |
Зноскі
- ↑ Nikita Kaplenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Бондаренко, Капленко и еще три экс-игрока «Березы-2010» вызваны на сбор в минское «Динамо»
- ↑ Футбол. Никита Капленко подписал новый контракт с минским "Динамо", рассчитанный сроком на два года
- ↑ Капленко и Лапун продлили контракты с минским "Динамо"
- ↑ Никита Капленко покинул минское "Динамо"
- ↑ Капленко перешел в "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Капленко ушел из "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Никита Капленко подписал контракт с российской "Чайкой"
- ↑ Никита Капленко расстался с "Чайкой"
- ↑ Никита Капленко перешел в астраханский "Волгарь" из российской ФНЛ
- ↑ Никита Капленко покинул "Волгарь" и близок к контракту с "Шахтером"
- ↑ Футбол. Никита Капленко подписал трехлетний контракт с "Шахтером" (руск.). pressball.by (23 снежня 2022). Праверана 23 снежня 2022.