Мікіта Міхайлавіч Мельнікаў

расійскі футбаліст

Мікіта Мельнікаў (нар. 28 лютага 1997, Масква) — расійскі футбаліст, нападнік.

Футбол
Мікіта Мельнікаў
Поўнае імя Мікіта Міхайлавіч Мельнікаў
Нарадзіўся 28 лютага 1997(1997-02-28)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Рост 187 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2011—2013 Расія Спартак (Масква)
2013—2014 Расія ФШМ (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 Расія Тарпеда (Масква) 0 (0)
2016 Расія ЛФК Лакаматыў (Масква)
2017—2018 Расія Арсенал (Тула) 0 (0)
2018   Расія Строгіна (Масква) 8 (0)
2018 Расія Сатурн (Раменскае) 10 (0)
2019—2021 Беларусь Славія (Мазыр) 69 (7)
2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 0 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2022.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец школ маскоўскіх «Спартака» і ФШМ, з 2014 года пачаў выступаць за моладзевую каманду маскоўскага «Тарпеда». У 2016 годзе гуляў за аматарскую каманду маскоўскага «Лакаматыва», а пазней далучыўся да тульскага «Арсенала», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. У першай палове 2018 года выступаў на правах арэнды за «Строгіна», а пазней папоўніў склад іншага клуба ПФЛ, «Сатурна».

У сакавіку 2019 перайшоў у беларускі клуб «Славія» з Мазыра[2]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, часам выхадзіў на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[3] і неўзабаве папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[4]. Так і не згуляўшы за каманду з-за траўмы, у ліпені 2022 года пакінуў клуб[5].

Зноскі