Мікіта Віктаравіч Навумаў
Мікіта Навумаў (нар. 15 лістапада 1989) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Мікіта Віктаравіч Навумаў | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 лістапада 1989[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||||||||
Вага | 91 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 23 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец віцебскай ДЮСШ-6, з 2007 года гуляў за наваполацкі «Нафтан». Сезон 2010 і другую палову сезона 2011 правёў у арэндзе ў «Полацку».
У сезоне 2012 стала трапляў у аснову наваполацкага клуба, а ў 2013 годзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[2].
Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у «Белшыну»[3], аднак у лютым стаў іграком «Віцебска»[4]. У «Віцебску» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. З ліпеня па кастрычнік 2016 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад.
У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[5]. У складзе «Жэтысу» стаў асноўным абаронцам. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. Выконваў функцыі капітана каманды.
У студзені 2021 года стала вядома, што Навумаў разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[7]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[8].
Міжнародная кар’ераПравіць
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:4).
ДасягненніПравіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2012
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Нафтан | 10 | 0 | |
2008 | дубль | Нафтан | 29 | 2 | |
2009 | дубль | Нафтан | 25 | 0 | |
2010 | Д2 | Полацк | 27 | 3 | |
2011 (1) | Д1 | Нафтан | 3 | 0 | |
2011 (2) | Д2 | Полацк | 13 | 2 | |
2012 | Д1 | Нафтан | 21 | 0 | |
2013 | Д1 | Нафтан | 29 | 2 | |
2014 | Д1 | Нафтан | 30 | 0 | |
2015 | Д1 | Нафтан | 24 | 1 | |
2016 | Д1 | Віцебск | 20 | 1 | |
2017 | Д1 | Віцебск | 29 | 1 | |
2018 | Д1 | Віцебск | 28 | 3 | |
2019 | Д1 | Жэтысу | 30 | 4 | |
2020 | Д1 | Жэтысу | 17 | 0 |
Зноскі
- ↑ Nikita Naumov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Нафтан" расстался с Наумовым и Лебедевым
- ↑ Богунов и Наумов пройдут просмотр в «Белшине»
- ↑ Наумов подписал контракт с "Витебском"
- ↑ Никита Наумов и Ненад Адамович стали игроками "Жетысу"
- ↑ Наумов продлил контракт с "Жетысу"
- ↑ Все белорусы покинули "Жетысу"
- ↑ Все белорусы покинули "Жетысу"