Мікіта Міхайлавіч Пацко

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Мікіта Пацко)

Мікіта Пацко (нар. 23 лютага 1995, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Мікіта Пацко
Поўнае імя Мікіта Міхайлавіч Пацко
Нарадзіўся 23 лютага 1995(1995-02-23)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 70 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 18
Маладзёжныя клубы
2009—2010 Беларусь Віцебск
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 17 (6)
2016—2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 54 (15)
2019 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 26 (16)
2020 Швецыя АФК Эскільстуна 0 (0)
2020—2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 61 (9)
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 20) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 мая 2018

Клубная кар’ера Правіць

Выхаванец віцебскай СДЮШАР-6, пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Пацко пакінуў «Дынама».

У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2017 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 красавіка 2018 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1). У далейшым з’яўляўся на полі нерэгулярна, пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[6].

У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[7]. У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[8]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[9]. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У ліпені 2022 года перайшоў у жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ»[10].

Міжнародная кар’ера Правіць

У 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2013 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў.

Дасягненні Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама   1 0
2012 дубль Дынама   25 2
2013 дубль Дынама   23 1
2014 дубль Дынама   29 7
2015 Д2 Бяроза-2010   17 6
2016 (2) Д2 Тарпеда   13 4
2017 Д2 Тарпеда   28 11
2018 Д1 Тарпеда   13 0
2019 Д3 Арсенал   26 16
2020 Д2 Арсенал   13 2
2021 Д2 Арсенал   33 5
2022 (1) Д1 Арсенал   15 2

Зноскі