Міланская кансерваторыя імя Джузэпэ Вердзі

Міланская кансерваторыя імя Джузэпэ Вердзі (італ.: Conservatorio di musica «Giuseppe Verdi») — італьянская кансерваторыя, размешчаная ў Мілане. Заснавана ў 1807 годзе ўказам Напалеона, першы статут установы быў падпісаны віцэ-каралём Італіі Яўгенам Багарнэ. Кансерваторыя носіць імя Джузэпэ Вердзі, якому ў свой час адмовіла ў прыёме як пераростку.

Міланская кансерваторыя імя Джузэпэ Вердзі
італ.: Conservatorio di Musica «Giuseppe Verdi»[1]
Заснаваны 18 верасня 1807
Краіна
Размяшчэнне
Сайт consmilano.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярод найважнейшых вех у гісторыі кансерваторыі:

  • 1898 — заснаванне Музея музычных інструментаў
  • 1965 — адкрыццё першых музыказнаўчых курсаў
  • 1969 — адкрыццё першага ў Еўропе спецыялізаванага курса для кампазітараў электроннай музыкі

Зноскі