Мі́лан Ку́ндзера (чэшск.: Milan Kundera; 1 красавіка 1929, Брно, Чэхаславакія11 ліпеня 2023) — чэшскі і французскі пісьменнік. Пісаў па-чэшску і па-французску. Найбольш знакаміты яго твор называецца «Невыносная лёгкасць быцця».

Мілан Кундзера
чэшск.: Milan Kundera

Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 красавіка 1929(1929-04-01)[1][2][…]
Месца нараджэння Брно, Чэхаславакія
Дата смерці 11 ліпеня 2023(2023-07-11)[3][4][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Чэхаславакія Чэхаславакія
Францыя Францыя
Бацька Ludvík Kundera[d][6][7][…]
Маці Milada Kunderová[d][7][8]
Жонка Olga Haasová[d] і Věra Kunderová[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, эсэіст
Гады творчасці з 1967
Кірунак мадэрнізм
Жанр раман, апавяданне, эсэ
Мова твораў чэшская, французская
Дэбют «Жарт»
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Жыццё і творчасць правіць

Чэхаславакія правіць

Бацькам Мілана быў Людвік Кундзера, музыказнаўца і пазней рэктар Музычнай Акадэміі ў Брно (з 1948 па 1961 год). Пісьменнік рана навучыўся граць на піяніна, музыка моцна паўплывала на ўсю яго творчасць. У 1945 годзе, будучы гімназістам, пераклаў верш Уладзіміра Маякоўскага, які быў апублікаваны ў часопісе «Гонг». Тады ж пачаў сам пісаць вершы.

Пасля вайны падпрацоўваў як рознарабочы і джазавы музыка. У 1948 годзе скончыў гімназію ў Брно і пачаў вывучаць музыку і літаратуру ў Пражскім Карлавым універсітэце. Аднак у хуткім часе пісьменнік перайшоў у Кінаакадэмію. У 1950 годзе па палітычных прычынах вымушаны быў прыпыніць навучанне на два гады (Кундзера і яго ўніверсітэцкі таварыш былі выключаныя з камуністычнай партыі, у якую Мілан уступіў у 1948 годзе, за антыпартыйныя дзеянні). Яго раман «Жарт», напісаны ў 1965—1967 гг., шмат у чым натхнёны падзеямі таго перыяду жыцця маладога пісьменніка. У 1956 годзе Кундзера зноў уступае ў кампартыю, аднак у 1970 годзе яго канчаткова выключаюць з яе.

Пасля заканчэння вучобы Мілан Кундзера выкладаў на факультэце кіно Пражскай акадэміі музыкі і драматургіі. У 1957 годзе ён выдаў лірычны зборнік «Маналогі», у які ўвайшлі інтэлектуальныя вершы пра каханне. Пісьменнік піша шэраг эсэ, прысвечаных авангарднай паэзіі, для перыядычных выданняў «Literarni noviny» і «Listy».

Як і шматлікія іншыя чэшскія інтэлектуалы, Кундзера прымаў актыўны ўдзел у падзеях Пражскай вясны. З-за гэтага ён быў пазбаўлены магчымасці выкладаць, яго кнігі былі забароненыя і выняты з усіх бібліятэк Чэхаславакіі.

Францыя правіць

У 1975 годзе Кундзера з жонкай Верай Грабанковай імігравалі ў Францыю, дзе пісьменнік атрымаў месца выкладчыка. У 1978 годзе, пасля выдання раману «Кніга смеху і забыцця» (Kniha smíchu a zapomnění), чэшскі ўрад пазбавіў пісьменніка чэшскага грамадзянства. З 1981 года ён з’яўляецца грамадзянінам Францыі. У 1978 годзе Кундзера пераехаў у Парыж, дзе ў 1984 годзе з’явіўся яго самы знакаміты твор — раман «Невыносная лёгкасць быцця» («Nesnesitelná lehkost bytí»).

Пачынаючы з выдадзенага ў 1994 годзе раману «La lenteur» Кундзера піша па-французску.

Трохі аб усім правіць

Сам Кундзера дзеліць сваю творчасць на два этапы: перыяд няспеласці (ад гэтай часткі сваёй творчасці дыстанцуецца і забараняе публікаваць творы гэтага перыяду), і на перыяд сваіх лепшых твораў.

Смешныя каханкі правіць

Кундзера сцвярджае, што ўпершыню «знайшоў сябе», калі пісаў аповед «Я сумны Бог» (1958), пазней уключаны ў першую з трох сшыткаў «Смешных каханак» (1963, 1965, 1968). Характэрная рыса «Смешных каханак» — анекдатычнасць, жартаўлівасць. Па прызнанні аўтара, ён пачаў пісаць аповеды для ўласнага задавальнення. Першае агульнае выданне ўсіх трох сшыткаў, якое складаецца з 8 аповедаў, выйшла ў Празе ў 1970 годзе, аднак пазней аўтар перапрацаваў зборнік, надаўшы яму новую форму і кампазіцыйнае адзінства, і ўключыў толькі 7 аповедаў. Тэматыка «Смешных каханак» засяроджана на містыфікацыі, гульні з каханнем і парадоксах донжуанства нашага часу. Кожны з аповедаў мае сваю апавядальную структуру, мадэль і тэму, якія аўтар развіў пазней у сваіх раманах.

Жарт правіць

Свой першы раман «Жарт» Кундзера пачаў пісаць яшчэ ў 1962 годзе, кніга была надрукавана ў 1967 годзе. Выкарыстоўваючы гратэскавую гісторыю пра чалавечае жыццё, сапсаванае з-за простага жарту, і пра няўдалую помсту героя, аўтар апісвае змены, якія адбываліся ў чэшскім грамадстве з сярэдзіны 1950-х, і прыводзіць свайго героя да адчування адчужанасці ад свету. Аўтар перапісаў раман у выглядзе сцэнарыя для фільма, які ён сам і паставіў.

Жыццё — не тут правіць

У рамане «Жыццё — не тут» (скончаны ў 1969 ці 1970, упершыню выйшаў у Парыжы на французскай мове ў 1973 годзе) апісваецца гісторыя маладога паэта, які паставіў свой мастацкі талент і юнацкае славалюбства на службу ідэалогіі. Менавіта таму яму не даецца ні самакрытыка, ні цвярозы погляд на грамадскае становішча, урэшце ён бесцырымонна ўмешваецца ў лёс іншых людзей, прыносячы ім няшчасці. Сама назва рамана з’яўляецца цытатай. Гэтай фразай, узятай з А.Рэмбо, А.Брэтон у 1924 годзе завяршыў Маніфест сюррэалізму. Той жа самы лозунг можна было ўбачыць у Парыжы ў 1968 падчас студэнцкіх хваляванняў.

Вальс на развітанне правіць

«Вальс на развітанне» (скончаны ў 1971 ці 1972, упершыню выйшаў на французскай мове ў Парыжы ў 1976 годзе) — апошні раман, напісаны ў Празе. На першы погляд ён здаецца проста камедыяй, якая апісвае калізіі паміж некалькімі любоўнымі парамі ў чэшскім курортным мястэчку. На самай жа справе гэта кніга поўная смутку і роспачы, выкліканымі безвыходнасцю сітуацыі. Галоўнага героя рамана прымушаюць з’ехаць з краіны абыякавасць людзей, пустэча, дробязнасць праблем.

Кніга смеху і забыцця правіць

«Кніга смеху і забыцця» была напісана ў першыя гады эміграцыі, і ўпершыню выйшла на французскай мове ў Парыжы ў 1979 годзе. Як і ў некаторых іншых творах Кундзеры, кампазіцыя тэксту інспіравана музычнай кампазіцыяй. У рамана няма скончанага сюжэту, асобныя эпізоды з’яўляюцца рознымі варыяцыямі на агульную тэму: героі змагаюцца з забыццём і прыходзяць да таго, што мінулае нельга заклікаць на дапамогу сучаснасці, мінулае нельга палепшыць.

Невыносная лёгкасць быцця правіць

Матывы эміграцыі і побытавай ідыліі Кундзера развівае ў рамане «Невыносная лёгкасць быцця» (скончаны ў 1972, упершыню апублікаваны на французскай мове ў 1984 годзе), героі якога пасля жніўня 1968 года з’яжджаюць у Швейцарыю, але потым вяртаюцца ў Чэхаславакію. У рамане шмат філасофскіх разважанняў, заснаваных па перавазе на тлумачэнні лёгкасці і цяжары ў духу старажытнагрэчаскага філосафа Пармеіда і ідэі Фрыдрыха Ніцшэ пра вечнае вяртанне. У 1988 годзе амерыканскі рэжысёр Філіп Каўфман зняў па гэтым рамане аднайменны фільм.

Несмяротнасць правіць

У рамане «Несмяротнасць» (дапісаны ў 1988, упершыню апублікаваны на французскай мове ў 1990 годзе), апошнім рамане, напісаным на чэшскай мове, Кундзера падкрэслівае фіктыўнасць усяго адбывалага. Яго галоўным чынам цікавяць агульныя пытанні быцця і характэрныя рысы еўрапейскай культуры. У кнізе рэфлексіўнасць настолькі пераважае над сюжэтнай лініяй, што яе можна лічыць нейкім сінтэзам рамана і эсэ.

Мастацтва рамана правіць

Ключом да глыбейшага разумення творчасці Кундзеры можа быць зборнік з сямі эсэ «Мастацтва рамана», напісаных на французскай мове і выдадзеных у 1986 годзе. Гэты зборнік не мае нічога агульнага з ранняй аднайменнай тэарэтычнай працай, акрамя назвы. Тут аўтар кажа пра свой метад пісьма, асабліва акцэнтуе ўвагу на сціплую ацэнку традыцыі цэнтральна-еўрапейскага рамана і выяўляе захапленне мадэрнізмам «кафкіянскай» традыцыі.

Парушаныя запаветы правіць

Наступныя эсэ апублікаваны ў зборніку «Парушаныя запаветы» (1993). Разважанні пра магчымасці рамана, а таксама апублікаваныя ў часопісах эсэ пра палітычнае і культурнае проціпастаўленне «Захаду» і «Усходу» і пра канцэпцыю Цэнтральнай Еўропы зрабілі Кундзеру папулярным публіцыстам яшчэ ў 1980-я. Ён таксама публікаваўся ў чэшскіх, французскіх, і нават у ісландскіх і мексіканскіх перыядычных выданнях.

Павольнасць. Сапраўднасць. Недасведчанасць. правіць

Кундзера не раз падкрэсліваў, што чэрпае натхненне ў творах еўрапейскай літаратуры перыяду Адраджэння і Асветы, асабліва ў раманах Дж. Бакача, Ф. Рабле, Л. Стэрна і Д. Дзідро. Сваю п’есу «Жак і яго спадар», якая прысвечана Дзідро і з’яўляецца варыяцыяй на тэму рамана самога Дзідро «Жак фаталіст» напісаў у гады, наступныя за савецкай акупацыяй. Упершыню п’еса была апублікавана ў Парыжы ў перакладзе аўтара ў 1981 годзе.

У 1990-я гады піша свае раманы на французскай мове. «Павольнасць» (1995) і «Сапраўднасць» (1997) уяўляюць хутчэй нейкія рэзюмэ, у якіх намёк на больш пэўную гісторыю толькі ілюструе абстрактныя разважанні, эсэ чаргуюцца з сюжэтнай лініяй, і ў свет рамана пранікаюць больш ці менш відавочныя алюзіі на традыцыі рамана мінулых стагоддзяў.

Апошні раман «Недасведчанасць» (2000) быў упершыню апублікаваны па жаданні аўтара на іспанскай мове. Тэмы рамана — эміграцыя, адзінота, памяць, забыццё, настальгія, абыякавасць.

Творы правіць

Раманы правіць

  • 1967 — «Жарт» (Žert)
  • 1972 — «Вальс на развітанне» (Valčík na rozloučenou)
  • 1973 — «Жыццё не тут» (Život je jinde)
  • 1978 — «Кніга смеху і забыцця» (Kniha smíchu a zapomnění)
  • 1984 — «Невыносная лёгкасць быцця» (Nesnesitelná lehkost bytí)
  • 1990 — «Несмяротнасць» (Nesmrtelnost)
  • 1995 — «Павольнасць» (La lenteur)
  • 1997 — «Сапраўднасць» (L’Identité)
  • 2000 — «Недасведчанасць» (L’Ignorance)

Эсэ правіць

  • 1955 — «Пра спрэчкі спадчыны» (O sporech dědických)
  • 1960 — «Мастацтва рамана» (Umění románu: Cesta Vladislava Vančury za velkou epikou)
  • 1968 — «Чэшскі дагавор» (Český úděl)
  • 1969 — «Радыкалізм і эксгібіцыянізм» (Radikalismus a exhibicionismus)
  • 1983 — «Выкрадзены Захад ці трагедыя Цэнтральнай Еўропы» (Únos západu aneb Tragédie střední Evropy)
  • 1986 — «Мастацтва рамана» (L’art du Roman (Umění románu))
  • 1992 — «Парушаныя запаветы» (Les testaments trahis (Zrazené testamenty))
  • 1991—2004 — «Мой Яначак» (Můj Janáček))
  • 2005 — «Невядомая спадчына Сервантэса» (Zneuznávané dědictví Cervantesovo)
  • 2005 — «Заслона» (Le Rideau (Opona))
  • 2006 — «Каструсь — цень святога Гарту» (Kastrující stín svatého Garty)
  • 2006 — «Не тут, дома, мой сябра» (Nechovejte se tu jako doma, příteli)
  • 2009 — «Сустрэча» (Une rencontre (Setkání))

Паэзія правіць

  • 1953 — «Чалавек — неабсяжны сад» (Člověk zahrada širá)
  • 1955 — «Апошні май» (Poslední máj)
  • 1957 — «Маналогі» (Monology)

П’есы правіць

  • 1962 — «Уладальнік ключоў» (Majitelé klíčů)
  • 1966 — «Дзве плёткі, два вяселлі» (Dvě uši, dvě svatby)
  • 1968 — «Прамашка» (Ptákovina)
  • 1971 — «Жак і яго спадар» (Jakub a jeho pán: Pocta Denisu Diderotovi)

Зборнікі аповедаў правіць

  • 1968 — «Смешныя каханкі» (Směšné lásky)

Заўвагі правіць

  1. Milan Kundera // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Boyer-Weinmann M. Milan Kundera, romancier de l’existence, est mort / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 2023. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 12 ліпеня 2023.
  4. Balucha M. Ve věku 94 let zemřel Milan Kundera. Ve světě patřil mezi nejznámější české spisovateleČeský rozhlas, 2023. Праверана 12 ліпеня 2023.
  5. Fichier des personnes décédées Праверана 22 жніўня 2023.
  6. Milan KUNDERAÚstav pro českou literaturu AV ČR.
  7. а б Encyklopedie dějin města Brna — 2004. Праверана 12 лістапада 2021.
  8. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  9. а б в г д е Milan Kundera – iLiteratura.cz — 2006. Праверана 12 ліпеня 2023.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць