Мілаш Абрэнавіч
Мілаш Абрэнавіч (Мілаш Тэадоравіч, сербск.: Милош Обреновић) — князь Сербіі ў 1815—1839 і 1858—1860 гг. заснавальнік дынастыі Абрэнавічаў.
Мілаш Абрэнавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сербск.: Милош Обреновић | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Абрэнавіч | ||||||
Нараджэнне |
7 (18) сакавіка 1780 |
||||||
Смерць |
14 (26) верасня 1860 (80 гадоў) ці 26 верасня 1860[2][3] (80 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Абрэнавічаў | ||||||
Бацька | Todor Mihailovic[d][4] | ||||||
Маці | Višnja Urošević[d] | ||||||
Жонка | Ljubica Vukomanović[d][5] | ||||||
Дзеці | Milan Obrenović II[d], Mihailo Obrenović III[d], Tudor Obrenovic, Prince of Serbia[d][4], Gabriel Obrenovic, Prince of Serbia[d][4], Petrija Obrenovic, Princess of Serbia[d][4], Savka Obrenovic, Princess of Serbia[d][4] і Marija Obrenovic, Princess of Serbia[d][4] | ||||||
Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква | ||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | кіраўнік, рэвалюцыянер | ||||||
Манаграма |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Мілаш Тэадоравіч, сын селяніна, нарадзіўся каля 1780 і быў пастухом.
Першае сербскае паўстаннеПравіць
Прыняў удзел у распачатым у 1804 годзе Першым сербскім паўстанні, якое ўзначаліў Карагеоргій Петравіч. Мілаш Тэадоравіч стаў адным з правадыроў паўстанцаў, але Карагеоргій забіў (1810) яго зводнага брата Мілана Абрэнавіча, чыё імя ўзяў Мілаш. Пасля гэтага два лідары паўстання ўступілі ў востры канфлікт.
КіраваннеПравіць
У 1815 годзе ўзначаліў Другое сербскае паўстанне. Пад ціскам Расіі, асманскія ўлады пагадзіліся на аўтаномію Сербіі на чале з Мілашам Абрэнавічам.
Армія прымусіла яго адрачыся ад прастола (1839), аднак ён вярнуўся на трон (1858).
Мілаш Абрэнавіч выкарыстоўваў аўтарытарныя метады кіравання. Здушыў некалькі паўстанняў у краіне. У 1835 быў прымушаны прыняць Статут (Канстытуцыю), па якім засноўваўся парламент.
Цікавыя фактыПравіць
Падчас Другога сербскага паўстання Абрэнавіч упершыню выкарыстоўвае прывітанне трыма пальцамі як знак самаідэнтыфікацыі сербаў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ Miloš Obrenović // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.