Мілаш Обіліч
Мілаш Обіліч, або Кабіліч (сербск.: Милош Обилић) — персанаж сербскага фальклору, які раніцай у дзень бітвы на Косавым полі (1389) закалоў турэцкага султана Мурада ў яго шатры. У сярэдневяковых крыніцах не згадваецца, само імя «Обіліч» упершыню зафіксавана ў XVIII стагоддзі.
Мілаш Обіліч | |
---|---|
сербск.: Милош Обилић | |
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1350 |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1389 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Лазар Хрэбелянавіч |
Званне | рыцар |
![]() |

Паводле падання ў яго канчатковай форме, Мілаш быў закатаваны па загадзе Баязіда тым самым днём разам з сербамі, захопленымі на Косавым полі. У асманскіх крыніцах сказана, што Мурад загінуў ад рукі сербскага воіна, які прыкінуўся мёртвым.
Паданне пра ордэн Дракона
правіцьМілашу Обілічу ў народзе таксама прыпісваецца заснаванне ордэна Святога Георгія. Членамі ордэна нібыта былі дванаццаць рыцараў, а яго сімвалам служыў шчыт з выявай сонца з дванаццаццю прамянямі. Знакам адрознення членаў ордэна быў дракон, намаляваны на шлеме. Мілаш здзейсніў галоўную мэту ордэна, якая заключалася ў знішчэнні асманскага султана, пад выглядам дэзерціра прабраўшыся ў лагер туркаў. З рыцараў ордэна пасля бітвы нібы ацалеў толькі Стэфан Лазаравіч, якога ўдалося пераправіць у Венгрыю да караля Жыгімонта, які пасля і «адрадзіў» (насамрэч заснаваў) ордэн Дракона.
У рэчаіснасці ніякіх рыцарскіх ордэнаў у праваслаўных краінах не існавала. Рыцарскія ордэны належаць да свету каталіцкага Сярэднявечча.
Памяць
правіцьУ гонар нацыянальнага героя Сербіі названы:
- Горад Обіліч у Косаве
- Футбольны клуб «Обіліч»
- стадыён у Сербіі
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мілаш Обіліч